У гандлёвым цэнтры ABC на вуліцы Найдуса 10-гадовы хлопчык скраў з закрытай кропкі продажу электронных цыгарэт чатыры вэйпы. Іх агульная цана — 300 рублёў, паведаміў Telegram-канал “Обратная сторона”.

вэйп, дым
Вэйп. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Хлопчык дзейнічаў не адзін. Разам з ім быў яшчэ адзін хлопец, які стаяў на варце. На ўсё ім хапіла некалькіх дзясяткаў секунд: малы зняў частку прылаўка, залез на яго і ўзяў з вітрыны вэйпы. У той вечар маці хлопца была на працы.

“Праблемнага хлопца выхоўвае адна маці. Ён часта прадастаўлены сам сябе. Раней ён ужо скраў восем веласіпедаў”, — сказаў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі. 

10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў 8 ровараў
Хлопец, які скраў вэйпы. Скрыншот з відэа.

Хлопца накіравалі ў сацыяльную ўстанову

Хлопчыка размясцілі ў сацыяльнай установе. Абставіны ў яго сям’і будзе вывучаць камісія па справах непаўнагадовых. “Маці панясе адказнасць за дзеянні сына не толькі ў адміністрацыйным аспекце, але і ў матэрыяльным плане за скрадзены тавар і пашкоджаную вітрыну”, – сказаў Васілеўскі.  

Чытайце таксама: Не прададуць у краме — купяць праз Telegram. Як школьнікі ў Гродне набываюць электронныя цыгарэты