Гродзенская пракуратура сумесна з Аператарам пасажырскіх перавазак у жніўні 2023 года праверыла маршруткі. Аказалася, што кіроўцы не выдаюць пасажырам білеты, не спыняюцца па патрабаванні і не па прызначэнні выкарыстоўваюць падменныя аўтамабілі, паведаміў «Гродна Плюс».

Не выдаюць чэкі і возяць пасажыраў стоячы: у Гродне зноў праверылі маршруткі - і знайшлі старыя праблемы
Гродзенская маршрутка. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Таксама кіроўцы возяць больш людзей, чым ёсць пасадачных месцаў, і не спыняюцца па патрабаванні кантралёраў.

Акрамя гэтага, кіроўцы з’язджаюць з маршрутаў без уважлівай прычыны. Гэта магчыма толькі ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю і здароўю пасажыраў і членаў экіпажа альбо няспраўнасці аўтамаблія.

Падменны транспарт выкарыстоўваюць нязгодна з дамовамі

«Як паказала пракурорская праверка, нядобрасумленнымі перавозчыкамі падменныя аўтамабілі выкарыстоўваюцца не для замены транспарту, які ўдзельнічае ў гарадскім руху і выбыў па тэхнічных прычынах, а для ажыццяўлення іншых, у прыватнасці міжгародніх перавозак, што не адпавядае заключаным імі дамовамі, а таксама ўмовам конкурсу на вызначэння пераможцаў на права ажыццяўляць унутрагарадскія перавозкі», — сказаў намеснік пракурора Гродна Віктар Гарошка.

Гродзенскі гарвыканкам распрацоўвае дададковыя меры ўздзеяння на перавозчыкаў. Сярод іх можа быць скасаванне дамовы на права здзяйснення перавозак.

Час ідзе — праблемы не змяняюцца

Вясной 2022 года ў Гродне ўжо адбывалася праверка маршрутчыкаў. Тады некаторыя перавозчыкі таксама не выдавалі пасажырам чэкі, вазілі пасажыраў стоячы, а іншыя парушалі раскад руху. Пасля гэтай праверкі ў Гродзенскім гарвыканкаме прынялі рашэнне на месяц прыпыніць працу часткі маршрутак.

Чытайце таксама: У Гродне стане на 35 маршрутак менш: улады пакараюць перавозчыкаў. Адначасова гарвыканкам шукае новых — не хапае 51 машыны