Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Аб гэтым Ціханоўская расказала ў Telegram-канале.

Ён будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў – “узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася”.

Аляксандр Мілінкевіч – гродзенец, экс-кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі на выбарах 2006 году. Быў выкладчыкам ГрДУ, краязнаўцам, намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама ў 90-я. Потым сышоў у апазіцыю. Кіраваў гродзенскім грамадскім аб’яднаннем “Ратуша”. Стварыў “Рух “За Свабоду”. У 2019 годзе зарэгістраваў у Варшаве фонд «Вольны беларускі ўніверсітэт».

Чытайце таксама: «Самае галоўнае — тое, што робіцца ў галовах людзей». 9 цытатаў з развагаў Аляксандра Мілінкевіча пра вайну, палітыку і адукацыю