У Парэччы пад Гродна танк стрэліў у бок населенага пункта і трапіў у будынак Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча. У Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў затрымалі фатографа. НОДаўцы ў Гродне мітынгавалі з савецкім сцягам, георгіеўскімі стужкамі, Z і перавернутым чырвона-зялёным сцягам. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 21 па 27 жніўня.
Так вырашыла Міністэрства ўнутраных спраў. Прычына — нібыта «арганізацыя дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».
Сярод іх — сайты і акаўнты ў сацсетках «Гарадзенская вясна» і «Гарадзенская вясна».
Цяпер удзельнікам «фармавання» і тым, хто перадае ім інфармацыю, паводле арт.361−1 і 361−4 КК пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Мазуркевіч накіравала іск да Дадацкага Вадзіма Канстанцінавіча. Судовае пасяджэнне аб кампенсацыі маральнай шкоды па справах аб абароне гонару і годнасці пройдзе 23 жніўня. Абставіны справы невядомыя. Суддзя — Наталля Шышко, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Пра супрацоўніц АМАП даведаліся пасля збіцця фармацэўта Марыны Палікарпавай падчас пратэстаў 2020 года. На просьбу прадставіцца яны сказалі: «Я — Маша Лукашэнка, а я — Насця Лукашэнка». Цяпер Мазуркевіч — старшы інспектар у АУС.
На пасаду начальніка ўпраўлення ГКСЭ па Гродзенскай вобласці прызначаны палкоўнік юстыцыі Андрэй Дзяшкевіч, які раней займаў пасаду начальніка ўпраўлення ГКСЭ па Брэсцкай вобласці.
Дзяшкевіч Андрэй Часлававіч нарадзіўся ў 1981 годзе, скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Праходзіў службу на розных пасадах у падраздзяленнях органаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці. У Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз служыць з ліпеня 2013 года. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступеняў.
У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць 71-гадовага палітвязня Васіля Дземідовіча, якога судзяць за каментары ў «Карателях Беларуси», паведамляе «Вясна».
Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Гвоздзь. Гэта ўжо шосты суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік пятага суда пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо 16 месяцаў.
Да мерапрыемстваў у школах больш не дапусцяць артыстаў, творчасць якіх можа «негатыўна паўплываць на фарміраванне сістэмы духоўна-маральных і маральна-этычных каштоўнасцяў» у непаўналетніх.
Для прадухілення негатыўнага ўплыву на непаўналетніх, выбіраючы артыста для рэкламы, варта ўлічваць і іх вобраз, які сфармаваўся ў публічнай прасторы. Пра гэта адказала Мінадукацыі за подпісам намесніка міністра А.В. Кадлубая на зварот Вольгі Бондаравай.
Таксама МАРГ вырашыў, што Сіўчык з’яўляецца непрымальным вобразам для рэкламы тавараў непаўналетнім.
Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка судзяць па арт. 411 ч.1 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі». Пасяджэнне пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Гродна 24 жніўня. Суддзя — Наталля Козел.
Дзмітрый Сушчык з Навагрудка быў затрыманы расійскімі памежнікамі, калі спрабаваў выехаць з Беларусі. Яго перадалі беларускім сілавікам, змясцілі ў СІЗА па абвінавачванні па крымінальных справах аб абразе прэзідэнта (арт.368 КК) і абразе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). Яго асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Дзмітрыя перавялі ў аршанскую калонію № 8, пасля перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гродзенскую турму № 1. Па прыбыцці яму адразу выпісалі два парушэнні і збіраліся змясціць у ШІЗА.
Мужчыну затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Instagram. Затрыманне адбылося на вуліцы. Яго распранулі па пояс і паказалі яго татуіроўкі.
Ён заклікаў зрабіць усё магчымае для аднаўлення свабоды Юргілевіч і зняцця з яе ўсіх абвінавачванняў. Савет лічыць, што абвінавачванні заснаваныя выключна на яе законнай адвакацкай дзейнасці, паведамляе «Право на защиту».
CCBE нагадвае, што ўсе юрысты павінны мець магчымасць выконваць свае прафесійныя абавязкі, не асцерагаючыся рэпрэсій, перашкод, запалохвання або пераследу, каб захаваць незалежнасць і вяршэнства закона.
Савет адвакатур і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (CCBE) прадстаўляе калегіі адвакатаў і юрыдычныя супольнасці 45 краін, а праз іх — больш за мільён еўрапейскіх юрыстаў. CCBE надае вялікую ўвагу павазе правоў чалавека, вяршэнства закона і становішчу адвакатаў і праваабаронцаў ва ўсім свеце.
У парку Жылібера 25 жніўня сабраліся чатыры чалавекі з расійскага руху НОД. Яны мітынгавалі з савецкім сцягам, георгіеўскімі стужкамі, Z і перавернутым чырвона-зялёным сцягам, паведаміў Telegram-канал «Беларусь головного мозга».
Нодаўцы патрабавалі аднаўлення СССР ці нават Расійскай імперыі, дзе беларускія вобласці будуць звычайнымі губернямі. А незалежнасць Беларусі адна з мітынгоўцаў «узяла ў двукоссі». Яны скандавалі «Родина! Свобода! Путин!». Удзельнікаў пікету ніхто не чапаў, сцвярджае канал.
Гундар не выходзіць на сувязь з сям’ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаваў жонцы, яны пагаварылі і з той пары нічога няма: ні лістоў, ні званкоў. Маўчанне вельмі турбуе блізкіх, бо да 3 жніўня лісты прыходзілі рэгулярна праз два дні.
Званок у калонію нічога не растлумачыў - там адказалі, што нічога не могуць сказаць пра тое, дзе Уладзімір. Вядома, што дасланая палітвязню 7 жніўня бандэроль вярнулася назад родным праз 10 дзён, піша «Вясна».
Аляксей — IT-інжынер з дыягназам «гемафілічная поліартрапатыя». Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі, піша «Вясна».
Гродзенца асудзілі да трох гадоў калоніі па шэрагу артыкулаў КК. Вядома, што астатнім асуджаным у калоніі было забаронена яму дапамагаць. Тэрмін Галоўкін адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль 26 жніўня выйшаў на волю, паведаміў у сацсетках былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў.
Гродзенца Паўла Абознага 25 жніўня прызналі палітвязнем. Стала вядома, што яго асудзілі на пяць гадоў калоніі за спробу трапіць на вайну ва Украіне, захоўванне некалькіх патронаў і перавоз анабалічных стэроідаў.
Таксама палітзняволенай прызналі Алену Яфрэменка — яе асудзілі да пазбаўлення волі за каментары ў інтэрнэце па пяці артыкулах КК: арт.368 ч. 1, арт. 369, арт. 342 ч. 1, арт. 366 ч. 2, арт. 130 ч. 1 КК.
У Парэччы пад Гроднам у першай палове жніўня адбыўся інцыдэнт — танк стрэліў у бок населенага пункта і трапіў у будынак Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча. Пра гэта расказала Reform.by крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Ад стрэлу танка ніхто не пацярпеў.
У раскладзе гродзенскіх кінатэатраў з’явіліся расійскі і беларускі прапагандысцкі фільмы. У «Космасе» паказалі «дакументальны фільм» «Убойная посылка» за 50 капеек. У «Кастрычніку» пакажуць фільм «Свидетель» пра «злачынствы ўкраінскіх вайскоўцаў» падчас вайны, зняты расіянамі. Але на фільмы ніхто не збіраецца.
Дваццацігадовую Вераніку Палубок з Зельвы знайшлі ў лесе мёртвай. Год таму яна ўзначаліла мясцовую ячэйку БРСМ. Знаёмыя звязваюць яе самагубства з праблемамі на працы. Вядома, што 21 жніўня дзяўчына на сваім аўто паехала з аграгарадка Князева Зэльвенскага раёна ў Масты. Там і знайшлі яе машыну. Вераніка не выходзіла на сувязь з роднымі і яе аб’явілі ў вышук. 23 жніўня пашукавікі паведамілі, што зэльвенку знайшлі нежывой. Пошукава-ратаўнічы атрад «Анёл» прычыну смерці не называе, але вядома, што яна была павешана.
Суд Ленінскага раёна Гродна 21 жніўня прызнаў сацсеткі крамы «Адметнасць» экстрэмісцкай інфармацыяй. Яны з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер за распаўсюд пастоў з гэтых старонак (а мяркуючы па практыцы прымянення закона, і за падпіску) пагражае адказнасць па арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». За гэта прадугледжаны штраф альбо арышт.
Таксама экстрэмісцкай інфармацыяй прызналі:
Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 17 і 18 жніўня 2023 года.
Гродзенскі бізнесмен і мецэнат Сяргей Паўлавіч Зылькоў памёр 18 жніўня ва ўросце 84 гадоў. Яго пахавалі ў Гродне 20 жніўня на могілках «Аўльс». «Файны чалавек, Сябра, спонсар, мецэнат. Патрыёт з вялікай літары», — напісаў пра нябожчыка актор Віктар Шалкевіч, які паведаміў пра смерць у Facebook. У каментарах да допіса пра Зылькова кажуць як пра сумленнага чалавека і выдатнага бізнесоўцу.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…