У раскладзе гродзенскіх кінатэатраў з’явіліся расійскі і беларускі прапагандысцкі фільмы. У «Космасе» пакажуць «дакументальны фільм «Убойная посылка». У «Кастрычніку» — фільм «Cвидетель» пра «злачынствы ўкраінскіх вайскоўцаў» падчас вайны, зняты расіянамі.
«Убойную пасылку» пакажуць адзін раз — у нядзелю, 27 жніўня. Выбраць крэсла-мяшок або канапу нельга — гэтая опцыя недаступная. Кошт на звычайнае месца — 50 капеек. Усе месцы вольныя (на скрыншоце занятае месца — тое, што паспрабаваў купіць журналіст Hrodna.life).
«Убойную посылку» называюць фільмам-расследаваннем, як КДБ прадухіліў тэракт на Дзень Перамогі. Гэта, па сутнасці, фільм у фільме. Ён пачынаецца з таго, што студэнт атрымлівае паведамленне ад сябра з-за мяжы з просьбай забраць пасылку. А пасля прыходзіць на інфармацыйную гадзіну ва ўніверсітэце, дзе паказваюць фільм пра тое, як у падобных пасылках дасылаюць выбухоўку. У канцы фільма хлопец адмаўляецца дапамагчы сябру.
Фільм паказвалі ў навучальных установах і на дзяржпрадпрыемствах.
«Свидетель» будуць паказваць у Гродне раз на дзень як мінімум да 30 жніўня. Але пакуль на фільм ніхто не збіраецца. Дарэчы, на прэм’еру фільма ў Мінску прыйшлі толькі чатыры чалавекі, што абразіла Вольгу Бондараву.
На буднія дні на фільм можна схадзіць за 6 рублёў, у выходныя — за 8−9.
«Даніэль Коэн, скрыпач-віртуоз з Бельгіі, лічыць сябе грамадзянінам свету, верыць у дабро і справядлівасць. У канцы лютага 2022 г. ён прыязджае на гастролі ў Кіеў, і гэтая паездка назаўжды змяняе яго жыццё. Падзеі спецыяльнай ваеннай аперацыі прыводзяць музыканта ва ўкраінскі пасёлак Сямідзверы, дзе ён становіцца сведкам бесчалавечных злачынстваў і крывавых правакацый (украінскіх вайскоўцаў — Hrodna.life). Цяпер яго галоўная мэта не проста выжыць, а данесці праўду да ўсяго свету. Бо праўда мацнейшая за страх», — напісалі ў анатацыі.
Рэжысёр — Давід Дадунашвілі. Ён зняў шэсць фільмаў з сярэдняй ацэнкай у 5.5 балаў на «Кінапошуку». Рэйтынг фільма «Свидетель» закрылі. Таксама Дадунашвілі дапамагаў Сарэку Андрэасяну. Фільм здымалі на субсідыю Міністэрства культуры РФ на вытворчасць гульнявога поўнаметражнага фільма «сацыяльна значнай тэматыкі аб глабальных геапалітычных і сацыяльных зменах у гісторыі сучаснай Расіі».
«Горад менш за ўсё падобны на Кіеў, ды і наогул ні на які горад не падобны, але каго гэта хвалюе? Праўда, хацелася б зразумець, што ўсё ж такі адбываецца ў фільме на кіеўскіх вуліцах, што гэта за бушуючая, да зубоў ўзброеная гапата, чаму па горадзе носяцца ўсе гэтыя страшныя людзі, якія рабуюць гандлёвыя цэнтры („чуеш, Мыкола, там яшчэ столькі сціралак і мікрахвалевак засталося — айда туды!“) і паляць у паветра. Je suis Cohen! Я таксама нічога не разумею!», — напісала пра фільм крытык Кацярына Барабаш.
Затое выданне «Аргументы и факты» апісвае фільм як адну з «нешматлікіх спробаў прадстаўнікоў нашага кінабізнесу растлумачыць, што цяпер адбываецца на Украіне. Адкрыць вочы і замежным гледачам, і некаторым нашым суайчыннікам, якія дагэтуль сумняваюцца, на тое, як скажаюць праўду на Захадзе, распавесці пра той жах, які нясуць з сабой на данбаскую зямлю ўкраінскія карнікі».
Чытайце таксама:
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…