Афлайн крама брэнда LOMOTION адкрылася на Савецкай, 8 у Гродне. Там прадаецца адзенне ад гродзенкі Вольгі Савельевай. Пра гэта яны рассказалі ў сторыз у Instagram.

“Адзенне нічога не значыць, пакуль хтосьці не пачынае ў ім жыць” – слоган у шапцы профіля LOMOTION у Instagram. У профілі можна паглядзець вопратку брэнда, а аформіць заказ можна праз дырэкт. Тавары адпраўляюць поштай па Беларусі і Расіі. 

Што прадаюць у краме LOMOTION

У краме LOMOTION прадаюць жаночае і мужчынскае адзенне. Там можна знайсці паліто, кашулі, нагавіцы, цішоткі, лонгслівы, худзі і вятроўкі. 

Чытайце таксама: Штаны, касцюм і сукенка з сеткі. Што насіць летам ад гродзенскіх брэндаў

У якіх яшчэ брэндаў з Гродна ёсць шоўрумы

У сакавіку 2023 года на Замкавай, 10 у Гродне адкрылася крама Zvonkomadewithlove. Там прадаюць адзенне ад мясцовага брэнда дызайнеркі Ірыны Звонка. Гродзенскі брэнд стварае жаночыя сукенкі, худзі, штаны, жакеты, бомберы, пухавікі, шубы. Даставіць заказ могуць па ўсім свеце.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы