У Гродне адкрылі краму Zvonko. Яна размяшчаецца на Замкавай, 10 — у так званым «Доме рыбака». Там прадаюць адзенне ад мясцовага брэнда дызайнеркі Ірыны Званко.

Шоурум гродзенскага брэнда Zvonkomadewithlove адкрылі на Замкавай
Адкрыццё шоурума Zvonko. Крыніца: старонка Ірыны Званко ў Instagram

Ірына Званко — гродзенская дызайнерка. Вывучала тэхналогію швейнай вытворчасці ў Мазырскім педагагічным універсітэце. Потым працавала ў Маскве мастаком па касцюмах на тэлеканале СТС. Калі вярнулася ў Гродна — пачала займацца ўласным брэндам.

Гродзенскі брэнд стварае жаночыя сукенкі, худзі, штаны, жакеты, бомберы, пухавікі, шубы. Даставіць заказ могуць па ўсім свеце. Да адкрыцця шоурума кропка выдачы заказаў знаходзілася на вуліцы Вольгі Соламавай, 105.

Час працы шоурума:

  • панядзелак — пятніца: з 10:00 да 19:00
  • субота — нядзеля: з 12:00 да 17:00

Zvonko — не першы бізнес па гэтым адрасе

«Дом рыбака» на вуліцы Замкавай, 10 адкрылі ў чэрвені 2022 года. Шоурум Zvonko — не першы бізнес, які заехаў у будынак. У кастрычніку 2022 года там пачала працаваць кавярня «Крепкий белый». Таксама ў будынак плануе заехаць Make Up Lab Кацярыны Казакевіч.

Чытайце таксама: На Савецкай адкрываецца сэканд-хэнд «Адзенне ReNew»