Шлагбаум на аўтавакзале ў Гродне. Крыніца: autogrodno.by
На ўездзе і выездзе з гродзенскага аўтавакзала ўсталявалі шлагбаумы. Яны патрэбныя для ўпарадкавання руху пасажырскага транспарту на тэрыторыі вакзала і бяспекі пасажыраў. Пра гэта паведаміў «АвтоГродно» са спасылкай на «Гроднааблаўтатранс».
Агулам на тэрыторыі гродзенскага аўтавакзала ўсталявалі тры шлагбаумы: два на ўезд і адзін на выезд. Два размяшчаюцца з боку вуліцы Захарава, яшчэ адзін — з боку вуліцы Чырвонаармейскай.
Дакладная дата пачатку працы яшчэ невядомая. Зараз сістэма знаходзіцца на апошнім этапе ўводу.
«Штодзённа ад аўтавакзала Гродна адпраўляецца ад 300 да 500 аўтобусаў. Таму інфармацыя аб зменах будзе важная для кіроўцаў аўтобусаў і цікава пасажырам аўтавакзала», — сказалі ў «Гроднааблаўтатранс».
Чытайце таксама: За аўтавакзалам пабудуюць прадуктовую краму з кафэ
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…