Праз Усходні мост плануюць пусціць тралейбусы з аўтаномным рухам. Дарогу ад Паўднёвага рынку да Альшанкі хочуць пашырыць. Пра гэта расказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Тралейбусы на Усходнім мосце, новая дарога на Альшанку і яшчэ адзін мікрараён: што пра развіццё Гродна расказаў Уладзімір Каранік
Гродзенскі тралейбус. Ілюстрыцыйнае фота. Крыніца: Telegram-канал «Urban Grodno»

Альшанку і Грандзічы могуць звязаць хукаснымі тралейбусамі праз Усходні мост. Па словах Караніка, інфраструктура дазволіць рэалізаваць гэты праект «у неаддалённай перспектыве». Канкрэтныя тэрміны Каранік не назваў.

Паўднёвы рынак састыкуюць з Альшанкай

Зараз адбываюцца праектныя працы па пашырэнні «бетонкі», якая злучае кальцо каля Паўднёвага рынку і Альшанку. Дарогу плануюць пашырыць да чатырох палос і састыкаваць з інфраструктурай Альшанкі. Гэтую ідэю заклалі з перспектывай арганізаваць актыўны рух.

Побач з Альшанкай плануюць будаваць новы мікрараён

Будаўніцтва новага жылога мікрараёна «Паўднёвы — 1» плануюць пачаць у 2024 годзе. Яго пачнуць узводзіць у раёне былой птушкафабрыкі побач з Альшанкай. Паводле генеральнага плана Гродна да 2030 года новы жылы мікрараён павінны пабудаваць паміж скрыжываннем вуліц Вялікая Альшанка — Айчынная і прыватным сектарам у раёне Фабрычнага.

Чытайце таксама: Стала вядома, калі адкрыюць двухузроўневую развязку на Касманаўтаў