Будаўніцтва новага жылога мікрараёна «Паўднёвы — 1» плануюць пачаць у 2024 годзе. Яго пачнуць узводзіць у раёне былой птушкафабрыкі побач з Альшанкай. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер «Упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродна» Алег Мацюшык.

Новы жылы мікрараён у Гродне пачнуць будаваць ужо ў 2024 годзе. Дзе ён будзе размяшчацца?
Раён былой птушкафабрыкі. Крыніца: «Вечерний Гродно».

Паводле генеральнага плана Гродна да 2030 года новы жылы микрараён павінны пабудаваць паміж скрыжываннем вуліц Вялікая Альшанка — Айчынная і прыватным сектарам у раёне Фабрычнага.

Чаму будаўніцтва не пачалі раней

Да працаў вернуліся пасля таго, як вырашылі праблемныя пытанні па інжынерных сетках. Адну з іх — бытавую каналізацыю ад вуліцы Вялікая Альшанка да каналізацыйна насоснай станцыі № 6 плануюць пачаць будаваць у 2023 годзе.

Новы жылы мікрараён у Гродне пачнуць будаваць ужо ў 2024 годзе. Дзе ён будзе размяшчацца?
Прыкладнае месца забудовы новага мікрараёна.

Што яшчэ плануюць пабудаваць у Гродне ў бліжэйшыя гады

На скрыжыванні вуліц Брыкеля і Таўлая плануюць знесці прыватны сектар і пабудаваць шматпавярховікі. Каля транспартнай развязкі хочуць узвесці некалькі жылых дамоў вышынёй да 19 паверхаў.

Новы жылы мікрараён ужо будуюць на Фолюшы. Будаўніцтва падзялілі на чатыры чаргі. Падчас першай чаргі будуюць аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Зараз адбываецца другая чарга — будаўніцтва першай групы жылых дамоў № 1−4. Верагодна, што ў 2022 годзе пачнуць яшчэ адну чаргу будаўніцтва — жылыя дамы № 7−11. Скончыць будаўніцтва новага мікрараёна плануюць у 2026 годзе.

Чытайце таксама: