Настольную гульню “Патлумач” выпусціла кампанія OZ.by. Сэнс гульні – тлумачыць адзін адному беларускія словы.

 

Выйшла новая беларускамоўная настолка: як Alias, але цікавей
Настолка “Патлумач”. Крыніца: oz.by

 

У гульні больш за 1000 беларускіх словаў

 

Распрацоўшчыкі сабралі 1200 беларускіх словаў. Яны падзеленыя на дзве групы. Першая – словы для тых, хто не дасканала ведае беларускую мову, а таксама для гульні з дзецьмі. Другая – больш складаныя і ўнікальныя словы беларускай мовы.

 

«Настольная гульня «Патлумач» – гэта не проста забаўка, а нагода пагутарыць па-беларуску і вабна правесці час з сябрамі і роднымі. Такія гульні зараз маюць вялікі поспех сярод пакупнікоў, бо сумяшчаюць гульню з атрыманнем новых ведаў і развіццём навыкаў. Таксама гэта незвычайна вясёлая гульня. Мы лічым, что «Патлумач», як i астатнiя беларускія настолкі, стане хітом у краіне», – адзначылі ў сетцы OZ.

 

 

Як гуляць?

 

У «Патлумач» могуць гуляць ад 2 да 6 удзельнікаў. Рэкамендаваны ўзрост гульцоў – ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Адна партыя доўжыцца 15-30 хвілін.

 

Гульцы па чарзе тлумачаць адзін адному словы с картак. На кожнай картцы ёсць шэсць розных слоў. Тлумачыць іх можна праз асацыяцыі, прыметнікі ці дзеясловы, якія да іх пасуюць, і іншыя падказкі. На адказы даецца абмежаваны час.

 

Правілы гульні чымсьці нагадваюць папулярную гульню Alias.

 

Цана гульні ў краме OZ.by – 39 рублёў.

 

Гэта не першая беларускамоўная гульня ад ОZ

 

У 2022 годзе кампанія ОZ.by выпускала калоды ігральных карт, прысвечаныя Вялікаму Княству Літоўскаму. Каралі, дамы і валеты былі выяўлены адметнымі асобамі часоў ВКЛ.

 

Таксама сетка выпусціла гульні «Мова. Цудоўная» і «Тутэйшыя», якія сталі хітамі і дагэтуль карыстаюцца папулярнасцю.

 

Чытайце таксама: Альгерд, Казімір Ягелончык, Соф’я Гальшанская. Гродзенскі «Кубік» выпусціў новую «гістарычную» калоду карт