Нягледзячы на рост курсу валют, некаторыя школьныя тавары ўмудрыліся патаннець. Тым не менш, бацькам дзяўчынкі-першакласніцы давядзецца выкласці ад 560 да 1200 руб., бацькам хлопчыка нават больш – ад 633 руб. Цікава, што ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама раней налічылі нашмат менш.
Колькі ж каштуе сабраць у школу дзіця ў 2023 годзе? Кошты параўноўвалі на вялікім школьным кірмашы на паркоўцы гандлёвага цэнтра Old City.
Цены на школьные товары в этом году почти не выросли, некоторые даже упали. Среди причин — постановление Совета министров №713 для торговли, ограничивающее размер торговой надбавки, расказалі прадаўцы кірмашу “Вячэрняму Гродна”. Дзесьці кошт змаглі захаваць ці панізіць за кошт якасці ці змен у дызайне – напрыклад, замены матэрыялу і спрашчэнні мадэлі. Так, адзін з рукзакоў пасля такой мадыфікацыі патаннеў са 100 руб. да 65, кошт іншага – без зменаў у якасці – знізіўся са 150 да 125 руб.
Школьныя ранцы
У гэтым годзе каштуюць ад 40 да 150 руб. На кірмашы ў Old City некалькі кропак, выбар заплечнікаў вялікі.
Канцтавары
Канцтавары па спісе для першакласніка абыдуцца ў 90-140 руб. Гэтая катэгорыя крыху падаражэла: сшытак на 12 лістоў – да 21 кап. (год таму было 18). Пенал каштуе ад 5 да 35 руб. Дзённікі не патрэбныя ў першым класе, а для старэйшых школьнікаў кошты – 3,9 руб. у цвёрдай вокладцы, 2,8 руб. – у мяккай.

Адзенне
У гэтым годзе акрамя простых спадніц на дзяўчынку можна знайсці дзелавыя шорты або спадніцу-шорты, сучасныя джэмперы. Ёсць нязменныя з савецкага часу сарафаны з фартухом – па 95 руб. Для хлопчыкаў прапануюць дзелавыя штаны са шнурком у таліі замест звыклага раствора з гузікам. Замест строгага пінжака можна купіць бомбер ад 80 руб.
Адзенне на кірмаш прывозяць з Расіі, Кіргізіі і Польшчы. Ёсць і беларускай вытворчасці – напрыклад, фірмы “Арго” (Магілёў). Па словах прадаўца, за год мадэлі падаражэлі ўсяго на 5 руб. Актуальныя цэны — ад 105 да 140 руб. Гальштук або мятлік каштуюць 12 руб., рэмень з натуральнай скуры — 15 руб. Ёсць зніжкі да 70%, напрыклад, на новыя мадэлі блузак, якія засталіся толькі аднаго памеру.
Спартыўнай формы на кірмашы няма. У крамах у Old City спартыўны касцюм каштуе ад 60 да 119 руб.на дзяўчынку і ад 55 да 119 на хлопчыка.
Абутак
Абутку на кірмашы няма. У крамах туфлі для хлопчыка каштуюць ад 49 да 150 руб., Спартовы абутак – ад 35 да 120 руб. Для дзяўчынак туфлі абыдуцца ад 49 да 140 руб., спартовы абутак – ад 39 да 130 руб.
Агульны чэк. Колькі каштуе сабраць першакласніка?
Адзенне для дзяўчынкі:
- спадніца – ад 16,5 да 70 руб.,
- блузка – ад 15 да 65 руб.,
- камізэлька – ад 48 да 95 руб.,
- сукенка – ад 75 руб.,
- сарафан – ад 16 да 75 руб.,
- гольф – ад 40 руб.,
- джэмпер – ад 65 руб.,
- спартыўны касцюм – ад 60 да 119 руб.,
- туфлі – ад 49 да 140 руб.,
- спартыўны абутак – ад 39 да 130 руб.
Агулам: 425-875 руб.
Адзенне для хлопчыка:
- пінжак – ад 105 да 140 руб.,
- штаны – ад 70 руб.,
- сарочка – 40 да 60 руб.,
- камізэлька – 50 руб.,
- джэмпер – 95 руб.,
- спартыўны касцюм – ад 55 да 119 руб.,
- туфлі – ад 49 да 150 руб.,
- спартыўны абутак – ад 35 да 120 руб.
Агулам: 500-805 руб.
Школьныя прыналежнасці:
- канцылярскія тавары – ад 90 да 140 руб.,
- пенал – ад 5 да 35 руб.,
- заплечнікі – ад 40 да 150 руб.
Агулам: 135-325 руб.
Такім чынам, каб адправіць у першы клас дзяўчынку, сёлета спатрэбіцца ад 560 да 1 200 руб., на хлопчыка сыдзе ад 633 да 1 130 руб.
Школьны кірмаш у Old City працуе кожны дзень з 11.00 да 19.00 да 3 верасня ўключна.

У аблвыканкаме налічылі менш
“Кошт камплекта адзення дзелавога стылю, аптымальнага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вар’іруецца ў дыяпазоне ад 126 да 580 рублёў”, — запэўнівалі БелТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама ў сярэдзіне ліпеня.
Спісы зацверджаны Мінадукацыі
Спісы мінімальнага неабходнага камплекта адзення і канцтавараў для школьнікаў па класах прадстаўлены на сайце Міністэрствы адукацыі. Яны розныя для першакласнікаў, вучняў 2-4 класаў, 5-9 і 10-11 класаў. Для першаклашак гэта:
- адзенне дзелавога стылю (спадніца, штаны, блузка, кашуля, жакет, камізэлька, пінжак, сарафан, сукенка, гольф, джэмпер),
- абутак (паўбацінкі, туфлі),
- спартыўная форма (касцюм, фуфайка) для заняткаў на вуліцы і ў спартыўнай зале,
- спартыўны абутак для заняткаў на вуліцы і ў зале,
- школьны ранец (партфель ці заплечнік).
Спіс канцтавараў для першакласнікаў амаль удвая большы, чым для школьнікаў, пачынаючы ад 5 класа, і складаецца з блізу 30 пазіцый.
Дзе шукаць беларускіх вытворцаў?
На рэсурсе міністэрства таксама пералічаны фірменныя крамы беларускіх вытворцаў школьнай формы. У Гродне гэта:
- крамы “Світанак” и “Полесье” на Горького, 91,
- “Калінка” на третьем этаже ТД “Неман”(Советская, 18),
- “8 марта” на Антонова, 10,
- “Купалінка” на 1 мая, 30.
Чытайце таксама: 18 першых класаў створаць у новай школе ў Грандичах









