У школе № 42 ў мікрараёне Грандзічы будуць навучацца каля 500 першакаласнікаў - 18 класаў. Агулам у школе будзе 44 класы, паведаміла «Перспектыва» са спасылкай на кіраўніка аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Семанчыка.

18 першых класаў створаць у новай школе ў Грандзічах
Будаўніцтва школы ў Грандзічах. Крыніца: newgrodno.by

Адкрыццё школы адбудзецца 1 верасня 2023 года. Дырэктарам прызначылі Аліну Жук. Раней яна працавала намеснікам дырэктара гімназіі № 10. Зараз у школе сканчаюць аддзелачныя працы, добраўпарадкоўваюць стадыён, укамплектоўваюць школу кадрамі.

У школе будзе сучасны харчблок на 340 месцаў у сталовай і 22 месцы ў буфеце. Зараз там адбываецца мантаж і наладка абсталявання.

Чатырохпавярховы будынак з басейнам

У школе № 42 будуць чатыры паверхі, басейн на 300 кв.м., спартыўная зала для заняткаў і спаборніцтваў. Таксама будзе лінгафонны кабінет з праекцыйнай і гукавой тэхнікай. Падобныя кабінеты ёсць у школах № 38, 39, 40 і 41.

Школу на 1020 вучнаяў планавалі адкрыць у жніўні 2022 года, але праз недахоп сродкаў адкрыццё затрымалі.

Чытайце таксама: Парк з фортам, школа з басейнам і шматпавярховыя стаянкі. Што будзе ў наступных кварталах мікрараёна Грандзічы