Для сярэдняй школы, якую цяпер будуюць у Грандзічах-3, закупляюць мультымедыйнае абсталяванне. Ім аснасцяць лінгафонны кабінет і клас інфарматыкі.

Лінгафонны кабінет — гэта спецыяльнае памяшканне з праекцыйнай і гукавой тэхнікай. Абсталяванне падыходзіць для аўдыёвізуальнага метаду навучання. Такі метад лічыцца больш эфектыўным у навучанні замежным мовам.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна праводзіць электронны аўкцыён. На гэта плануюць выдаткаваць 159 063 рублёў з абласнога бюджэту. Абсталяванне плануюць даставіць у ліпені 2023 года.

Што трэба для лінгафоннага кабінета?

Для лінгафоннага кабінета закупляюць чатыры камплекты лінгафоннага абсталявання. Гэта камп’ютар для настаўніка з двух’ядравым працэсарам, памяццю не менш 4Gb і акустычнай сістэмай. А таксама — 12 камп’юттараў для навучэнцаў з падобнымі характарыстыкамі. Таксама патрэбныя:

  • прынтар,
  • навушнікі з мікрафонам,
  • акустычная калонка,
  • ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне;
  • спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне для вывучэння замежных моў.

Што трэба для класа інфарматыкі?

Для класа інфарматыкі патрэбна сістэма вучэбнай камп’ютарнай тэхнікі з праграмным забеспячэннем ў складзе. Яе складаюць два камп’ютары для выкладчыка і 25 камп’ютараў для вучняў.

Калі адкрыюць школу ў Грандзічах?

Школа ў Грандзічы-3 будзе чатырохпавярховай, з басейнам і трэнажорнай залай. Школа разлічана на 44 класа для 1020 вучняў. Яна павінна была адкрыцца ў жніўні 2022 года, але праз недахоп сродкаў адкрыццё затрымалі. Будаўніцтва хочуць завяршыць да восені 2023 года.

Лінгафонныя кабінеты ствараюць ва ўсіх новых школах Гродна. У прыватнасці, яны ёсць у СШ № 41 на Альшанцы, СШ № 40 на Вішнявец-7, СШ № 39 на Альшанцы, СШ № 38 на Вішняўцы.

Чытайце таксама: