Палітвязню Івану Вярбіцкаму не даюць сустрэцца з адвакатам. У Гродне стварылі новы атрад спецназа. Беларусаў дапытваюць латвійскія памежнікі - таксама ў іх аглядаюць тэлефон. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 10 па 16 ліпеня.
Быкаў Андрэй Мікалаевіч са Смаргоні ўвайшоў у «спіс экстрэмістаў» 7 ліпеня. Раней яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў». Абвінавачваецца па арт. 130, арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А 14 ліпеня спіс «экстрэмістаў» папоўніў Краўчанка Юрый Іванавіч.
Паводле версіі сілавікоў, ён напісаў 700 каментароў з абразамі - Аляксандра Лукашэнку, кіраўніцтва вобласці, супрацоўнікаў МУС. Мужчыну змясцілі ў СІЗА.
13 ліпеня 2023 года на працы быў затрыманы 36-гадовы Сяргей Сарока. 14 ліпеня прайшоў суд за рэпосты ў Telegram у 2020 годзе паводле арт.19.11 КаАП, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
«Павел Севярынец знайшоўся у турме ў Гародні. Нічога не ведаем пра тое, як прайшоў этап ад Шклова і як сам Паша, але ён жывы, гэта галоўнае. Вялікі дзякуй тым, хто гэтыя дні перажываў разам з намі і маліўся. Лісты не ад родных, хутчэй за ўсё, даходзіць ня будуць, але адрас напішу: 230 023, Гародня, турма № 1, вул. Кірава, 1, камера 16», — паведаміла яго жонка Вольга.
Павел Севярынец быў асуджаны на сем гадоў калоніі строгага рэжыму.
Ад яго няма ніякіх вестак. Адвакату не даюць дазволу з ім сустрэцца — нібыта ад Івана няма заявы аб гэтых сустрэчах.
17 ліпеня Дзень нараджэння ў палітвязня дзень нараджэння. Яго перавялі ў ПК-14 у Навасадах, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Мастака з Гальшанаў асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі паводле некалькіх крымінальных артыкулаў: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне паводле арт. 411 КК.
Так вырашыў Гродзенскі абласны суд 14 чэрвеня.
Фонд стварылі для развіцця дзіцячага спорту. Фонд дапамагаў у тым ліку маламаёмасным сем’ям і спартсменам-інвалідам. Таксама дапамагалі з арганізацыяй спаборніцтваў, праездам, пражываннем, купляй спартыўнай формы.
У Ваўкавыску ў сваім доме затрымалі мясцовага жыхара. Ён затрыманы за каментары ў Telegram. У тым ліку — за абразу расійскіх вайскоўцаў, якія «служаць ва Украіне». Таксама мужчыну папярэдне паставілі абразу кіраўніка аблвыканкама і Гродзенскага ваенкама. Мабыць, гаворка ідзе пра старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і ваеннага камісара, палкоўніка Аляксандра Лабанава.
На мяжы з Латвіяй беларусам праводзяць сумоўе і агляд тэлефона. Пра гэта ў прыгранічных чатах паведамілі адразу некалькі карыстальнікаў. Паведамленні пра гэта з’явіліся на мінулых выхадных.
Некаторыя беларусы выбіраюць паездку праз Латвію, каб падоўгу не стаяць на польскай ці літоўскай мяжы. Так зрабіў і адзін з карыстальнікаў. Але праходжанне зацягнулася на 3,5 гадзіны праз тое, што ўсіх беларусаў запрашалі на гутарку латвійскія памежнікі.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў прыехаў у Гродна. Ён праверыў баявую падтрыхтоўку атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун».
У рэанімацыі ўначы 11 ліпеня памёр палітвязень мастак Алесь Пушкін.
У яго было прабодная язва, але ў турме яму не аказалі дапамогу своечасова. На смерць палітвязня адрэагавалі еўрапейскія амбасады, а беларусы выйшлі на акцыі памяці.
Успомнілі, чым вядомы і невядомы мастак Алесь Пушкін. Яго пахавалі ў роднай вёсцы Бобр 13 ліпеня.
Ён пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Гонар і годнасць».
Па шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запытаў дзяржабвінаваўца для палітвязняў Паўла Мажэйкі і пазбаўленай ліцэнзіі адвакаткі Юліі Юргілевіч. Апошняе слова ім дадуць 20 ліпеня. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Ірына Чарняўка.
Культурны менеджар Павел Мажэйка і пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Юлія Юргілевіч абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…