На мяжы з Латвіяй беларусам праводзяць сумоўе і агляд тэлефона. Пра гэта ў прыгранічных чатах паведамілі адразу некалькі карыстальнікаў. Паведамленні пра гэта з’явіліся на мінулых выхадных.

Некаторыя беларусы выбіраюць паездку праз Латвію, каб падоўгу не стаяць на польскай ці літоўскай мяжы. Так зрабіў і адзін з карыстальнікаў. Але праходжанне зацягнулася на 3,5 гадзіны праз тое, што ўсіх беларусаў запрашалі на гутарку латвійскія памежнікі.

Іншы карыстальнік паведаміў, што яго падрабязна распытвалі латвійскія памежнікі — куды ён едзе і з якой мэтай.

У чаце карыстальнікі дзякавалі за інфармацыю і пісалі, што перадумалі ехаць праз латвійскую мяжу.

Перасекчы беларуска-латвійскую мяжу можна ў пункце пропуску «Урбаны».

Некалькі месяцаў допытамі на мяжы займаецца беларускі бок. Гутарка і асабісты дагляд чакае ўсіх, хто трапіў у базу «беспарадкі». Акрамя таго, людзей могуць выклікаць выпадковым чынам. Асаблівая ўвага чакае замежнікаў — асабліва, украінцаў.

Чытайце таксама: