Найбуйнейшы беларускі аўтафестываль пройдзе ў Гродне 22 ліпеня. Ён адбудзецца на тэрыторыі ТРК TRINITI. Каб пазбегнуць чэргаў, арганізатары змянілі таймінг фестывалю. У гэтым годзе гасцей чакае фудкорт і музыка.
Сёлета «Лакацыя» адкрывае свае дзверы ў 11:00, урачыстая праграма пачынаецца ў 12:30, а асноўныя шоу — у 14:00, піша «АўтаГродна». З поўнай праграмай і спісам прызоў можна азнаёміцца асобна.
Удзельнікі фестывалю будуць дарыць наведвальнікам стыкеры.
Пасля 20.00 на сцэне фестывалю разыграюць галоўныя падарункі ад партнёраў - ад ровара да iPhone 14.
Арганізатары падрыхтавалі гульнявыя карткі для 700 наведвальнікаў фестывалю. Удзельнікам трэба будзе прайсці конкурсы ў партнёраў фэста і атрымаць 10 пячатак. Сярод заданняў, напрыклад — першым праехаць на радыёкіраванай мадэлі, хутчэй за астатніх сабраць аўтамабільны набор інструментаў, скруціць шматскладовы дыск ад аўтамабіля, падабраць ключы да замка запальвання і гэтак далей. Прайшоўшы ўсе заданні, трэба будзе выбраць сабе падарунак. Карткі будуць выдавацца каля ўваходу ў два перыяды, пра што будзе прапісана ў праграме.
Уваходны квіток у гэтым годзе каштуе 20 рублёў. Бясплатна прапусцяць дзяцей да 12 гадоў (уключна) і людзей з інваліднасцю. Можна фатаграфаваць, але пры гэтым нельга прыхінацца да аўтамабіляў удзельнікаў: нават маленькая драпіна — ужо вялікая праблема. Калі захочацца пасядзець у салоне якога-небудзь аўто, арганізатары прапануюць проста папрасіць дазволу ўладальніка.
На фестываль не прапусцяць з жывёламі. Таксама нельга праносіць алкаголь і іншыя напоі, шкляную тару, лёгка запальныя рэчывы, прадметы, забароненыя да абароту.
Шукаць спадарожнікаў можна праз чат фестываля. Таксама арганізатары стварылі мапу спадарожнікаў, дзе можна проста абраць патрэбны горад і з’явіцца спіс кіроўцаў і тых, хто шукае месца ў машыне.
Першы фестываль «Лакацыя» прайшоў 20 жніўня 2022 года на паркінгу Triniti. На яго прыехалі больш за 150 рэдкіх аўто. Многія замежныя ўдзельнікі так і не даехалі з-за вялікіх чэргаў на межах. «Лакацыю» правялі замест фестывалю SunDay — штогадовага аўтафестывалю, які да пандэміі COVID-19 праходзіў на пляцоўцы ля Юбілейнага возера.
Чытайце таксама: Ад рыцарскіх турніраў да джазавых канцэртаў. 20 фестываляў лета 2023 у Беларусі
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…