Адкрыццё мотасезона-2023 у Гродне адбудзецца 22 красавіка. Арганізатары запрашаюць усіх матацыклістаў горада і наваколля далучыцца да калоны.

Мерапрыемства ўжо цалкам узгоднена, піша «АвтоГродно» са спасылкай на арганізатара Вадзіма.

Праграма адкрыцця мотасезона ў Гродне 22 красавіка 2023:

  • 12:30 — збор матацыклістаў на пляцоўцы каля філармоніі ў Гродне;
  • 13:00 — старт калоны і праезд па горадзе;
  • 14:00 — урачыстае мерапрыемства на пляцоўцы гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti. Там правядуць конкурсы, падораць падарункі, будзе вядоўца і музыка.

Арганізатары «Мотаадкрыцця» — удзельнікі супольнасці Free Riders Grodno. Яна было зарэгістравана ў 2021 годзе і арганізоўвала адкрыцця сезона ў апошнія два гады.

афіша адкрыцця мотасезону

Да гэтага адкрыццё мотасезона і традыцыйны байк-рок-фестываль «Хавайся ў бульбу» арганізоўваў клуб «Насарогі» на добраахвотных пачатках і пры падтрымцы гарвыканкама. Байкеры дамаўляліся з гродзенскімі ўладамі, бо ў іх не было такіх прэтэнзій, якія ўзніклі пасля жніўня 2020 года, тлумачыў раней Hrodna.life адзін з былых арганізатараў. У 2021 пасля рэпрэсій з-за выбараў і пратэстаў многія мотаклубы праігнаравалі мерапрыемствы адкрыцця сезона.