Пункт пропуску "Урбаны". Скрыншот Hrodna.life
На мяжы з Латвіяй беларусам праводзяць сумоўе і агляд тэлефона. Пра гэта ў прыгранічных чатах паведамілі адразу некалькі карыстальнікаў. Паведамленні пра гэта з’явіліся на мінулых выхадных.
Некаторыя беларусы выбіраюць паездку праз Латвію, каб падоўгу не стаяць на польскай ці літоўскай мяжы. Так зрабіў і адзін з карыстальнікаў. Але праходжанне зацягнулася на 3,5 гадзіны праз тое, што ўсіх беларусаў запрашалі на гутарку латвійскія памежнікі.
Іншы карыстальнік паведаміў, што яго падрабязна распытвалі латвійскія памежнікі — куды ён едзе і з якой мэтай.
У чаце карыстальнікі дзякавалі за інфармацыю і пісалі, што перадумалі ехаць праз латвійскую мяжу.
Перасекчы беларуска-латвійскую мяжу можна ў пункце пропуску «Урбаны».
Некалькі месяцаў допытамі на мяжы займаецца беларускі бок. Гутарка і асабісты дагляд чакае ўсіх, хто трапіў у базу «беспарадкі». Акрамя таго, людзей могуць выклікаць выпадковым чынам. Асаблівая ўвага чакае замежнікаў — асабліва, украінцаў.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…