Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч. Фота: БелТА
Культурны мэнэджар Павел Мажэйка і пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Юлія Юргілевіч абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове. Іх пачалі судзіць 10 ліпеня. Абставіны справы і фота зняволеных размясціла БелТА. Верагодна, Юлію змяшчалі ў карцэр — менавіта такі надпіс у яе на спіне.
Павел Мажэйка, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з Юліяй Юргілевіч, з лютага па сакавік 2022 года перадаў неўстаноўленым асобам для размяшчэння на інтэрнэт-парталах «Белсат» атрыманую ад Юліі Юргілевіч інфармацыю аб пазбаўленні яе ліцэнзіі адваката. А таксама — выключэнні з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і аб разглядзе Мінскім гарадскім судом крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнні яму пакарання.
Затым гэта апублікавалі «неўстаноўленыя ўдзельнікі арганізацыі «Белсат», забяспечыўшы доступ да інфармацыі. На той момант «Белсат» ужо быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
Тым самым Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка нібыта аказалі садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд адкрыты. Абвінавачаным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…