Павел Мажэйка ў "Цэнтры гарадскога жыцця". Фота: s**boda.org
Палітвязня журналіста і культурнага менеджара Паўла Мажэйку пачнуць судзіць 10 ліпеня ў 14.30 у Гродзенскім абласным судзе. Яго будуць судзіць паводле арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Абставіны справы невядомыя — адвакат і блізкія былі пад падпіскай аб неразгалошванні. Доўгі час не разгалошвалі нават артыкул, у рамках якога мужчына затрыманы.
Паўла Мажэйку затрымалі пасля вяртання з Польшчы 30 чэрвеня 2022 года і змясцілі пад варту. Крымінальную справу перадалі ў суд у канцы траўня 2023. 25 траўня Мажэйка адзначыў 45-годдзе ў СІЗА Гродна. За час зняволення ён трапляў у ШІЗА і пачаў насіць акуляры.
За час следства Павел страціў адваката. Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці 16 чэрвеня вырашыла, што ў Аляксандра Бірылава «недастатковая кваліфікацыя». Зараз адвакат Паўла — Святлана Бірылава.
Павел Мажэйка быў журналістам першай незалежнай гродзенскай газеты «Пагоня» і адным з першых палітвязняў у Беларусі ў 2001−2003 гадах. Пазней займаўся выдавецкай дзейнасцю і адкрыў у Гродне культурную пляцоўку «Цэнтр гарадскога жыцця».
Чытайце таксама: Павел Мажэйка абвінавачваецца ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці
Судзіць Паўла будзе вядомы па палітычных прысудах суддзя Максім Філатаў. Менавіта ён асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка, будучы суддзёй і намеснікам старшыні суда Лідскага раёна. Ён трапіў у чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза. У лідскай спартзале, дзе ён займаўся, яму ў заплечнік паклалі экскрыменты — праз гэта распачалі крымінальную справу, паведамляў адзін Telegram-канал.
Пазней Філатаў пайшоў на павышэнне — стаў суддзёй Гродзенскага абласнога суда. Тут ён судзіў Мікалая Аўтуховіча і чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Паўла Абознага.
Чытайце таксама: Суддзя, які вынес прысуд Вітольду Ашурку, трапіў пад санкцыі
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…