Палітвязняволены журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка абвінавачваецца паводле арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Артыкул, па якім ён праходзіць, назвала яго жонка Ірына Чарняўка, паведамляе racyja.com.

Інфармацыю давялося шукаць па крупінках, паведаміла Ірына. Яе ўдалося даведацца ад далёкіх сваякоў Паўла, у якіх у канцы жніўня праводзілі ператрус. Яны не давалі падпіску аб неразгалошванні.

У чым менавіта абвінавачваюць Паўла, невядома, адзначае Ірына. Нядаўна яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Следчых дзеянняў, наколькі вядома Ірыне, з ім не вядуць.

У Мажэйкі па-ранейшаму на руках сляды ад кайданкоў і след ад удару пад левым вокам. Гэта заўважыла яго маці падчас спаткання з сынам у СІЗА турмы № 1 Гродна. Жонка палітвязня Ірына Чарняўка лічыць, што гэта засталося яшчэ ад катаванняў пры затрыманні.

Павел — журналіст, культурны дзеяч з Гродна. Яго затрымалі ў жніўні 2022 года і змясцілі ў СІЗА.

Чытайце таксама: Рабіў Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца. Чым вядомы журналіст і актывіст Павел Мажэйка, які зараз у СІЗА