Павільён ля ўваходу ў парк Жылібера з боку ўніверсітэта адкрыўся пасля доўгага рамонту. Зараз там можна купіць свежую выпечку і нават паглядзець, як яе гатуюць у фармаце адкрытай кухні.

Адрас новага кафэ — Ажэшкі, 22 А. У продажы — выпечка, хлеб, печыва. Цэны на булачкі розных гатункаў і сочні - 1,3−2,9 рублёў. На вагу можна купіць печыва. Адразу каля вітрыны — адгароджаная шклом зона пякарні.

пекарня "Булка" в Гродно
Пякарня «Булка» на Ажэшкі, 22А. Фота: Instagram

Да булачкі можна замовіць кавы, гарбаты і нават глінтвейну. Выпечку можна забраць з сабой, а можна з’есці на месцы за адным са столікаў з відам на даліну Гараднічанкі.

Установа адкрыта проста з раніцы і да вечара — з 8.00 да 22.00.

Раней на гэтым месцы працавала кафэ хуткага абслугоўвання «Паркінг». Там можна было купіць разнастайны фастфуд: бургеры, шаўрму, фалафель на вынас або з’есці гэта на месцы за столікам. Мінулай зімой яго закрылі на рамонт. Пасля яго кафэ так і не адкрылася, хоць яшчэ летам такія планы былі. Другая кропка працуе ў адной з залаў рынка «Карона». Стары адрас на Ажэшкі дагэтуль значыцца на сайце сеткі.

Чытайце таксама: