Гульцы гродзенскага футбольнага клуба «Нёман» дапамагалі сваім калегам грошамі са свайго заробка. Прычына дапамогі - адсутнасць кантрактаў і заробкаў у футбалістаў з-за так званых «чорных спісаў». Некаторыя гульцы паехалі граць у іншыя краіны, паведаміла Tribuna.com.

Футбалісты “Нёмана” дапамагалі аднаклубнікам, якія засталіся без грошай. Прычына - “чорныя спісы”
Футбалісты гродзенскага ФК «Нёман». Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Што за «чорныя спісы»

У верасні 2020 года 93 беларускіх футбаліста вышэйшай і першай лігаў асудзілі гвалт у Беларусі. У 2022 годзе стала вядома пра так званы «чорны спіс» Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Тады камандам забаранілі заключаць кантракты з 48 футбалістамі.

У сувязі з гэтым футбалісты засталіся без працы і не атрымлівалі заробак ад клуба. Гульцам, якія апынуліся беспрацоўнымі, дапамагалі іх калегі. Са свайго заробку яны дапамагалі таварышам, каб тыя не засталіся без грошай. Футбалісты з «чорнага спісу» спачатку былі супраць дапамогі, але потым прынялі яе.

Некаторыя футбалісты сышлі ў іншыя клубы

Паўабаронца гродзенскага «Нёмана» Раман Пасевіч, які патрапіў у «чорны спіс», у чэрвені 2023 года сказаў, што сыходзіць з клуба. Футбаліст паедзе ў Расію граць за уфімскі футбольны клуб «Уфа».

Футбалісты “Нёмана” дапамагалі аднаклубнікам, якія засталіся без грошай. Прычына - “чорныя спісы”
Раман Пасевіч. Крыніца: Старонка ФК «Нёман» у Facebook

Галоўны трэнер «Нёмана» выступаў за амністыю футбалістаў

Галоўны трэнер футбольнага клуба «Нёман» Ігар Кавалевіч ў траўні 2023 года выказаўся за аміністыю футбалістаў, з якімі забаранілі заключаць кантракты. Таксама ён выказаўся пра адсутнасць у складзе яго каманды футбалістаў Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча.

Чытайце таксама: