У турме № 1 Гродна запланаваны шэраг работ: рамонт агароджы ад вышкі № 1 да вальера ўстановы і рамонт даху пастоў № 13−14 рэжымнага корпуса № 2.
Па абодвух работах «Турма № 1» праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Рамонт агароджы каштуе 28 606 рублёў, рамонт даху — 50 977. Іх дадуць з рэспубліканскага бюджэту.
Згодна з дэфектным актам, на агароджы ёсць адслаенні рамонтных складаў ад сцен, а афарбоўка састарэла. Запланаваны кладка руберойда, мантаж прафіляванага ліста, устаноўка карнізнай планкі і планкі прымыкання. Рамонт правядуць з 17 ліпеня па 29 верасня. Яшчэ 190 рублёў выдаткуюць на тэхнічны нагляд.
У той жа час правядуць рамонт даху пастоў № 13−14 рэжымнага корпуса № 2. Там знайшлі скразныя расколіны на шыферы і кроквеннай сістэме. Ёсць частковыя разбурэнні даху.
Трэба правесці дэмантаж пакрыцця даху, вадасцёкавых труб і іншых элементаў. Пасля гэтага ўсталююць каркасы карнізаў, фальцавога даху, вадасцёкавых жолабаў, вадасцёкавых труб і інш. У дадатак 320 рублёў таксама выдаткуюць на тэхнічны нагляд.
Капітальны рамонт турмы
Акрамя гэтага, запланаваны капітальны рамонт будынка турмы № 1 Гродна. Заменяць вентыляцыю, дахавае пакрыццё, вадасцёкавую сістэму і афарбуюць фасады.
Турма размешчана па вул. Кірава, 1 у былым кляштары езуітаў. Гэта матэрыяльная гісторыка-культурнай каштоўнасць катэгорыі «2». У турме тры паверхі і адзін падземны. Агульная плошча — 3500 кв. м