Аглядная пляцоўка на кар'еры пад Краснасельскім. Крыніца: volkovysknews.by
Пабываць на «беларускіх Мальдзівах», убачыць малюскаў, якім дзясяткі мільёнаў гадоў, і… паразмаўляць пра цэмент могуць турысты ў Ваўкавыскім раёне. Новы турыстычны маршрут аб’ядноўвае прамысловы турызм і адно з самых інстаграмных месцаў Гродзенскай вобласці.
Паўтарагадзінную экскурсію, у якую ўключаны крэйдавыя кар’еры, прапануе «Краснасельскбудматэрыялы». Турыстычны маршрут пачынаецца з музея прадпрыемства, які з’явіўся тут 20 гадоў таму, распавёў «Гродзенскай праўдзе» намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Генадзь Найдзюк. У музеі можна ўбачыць крэйдавыя адбіткі дагістарычных марскіх насельнікаў - двухстворкавага малюска, марскіх вожыкаў, ракавін галаваногіх малюскаў аманітаў.
Мастак-афарміцель музея Таццяна Васілевіч раіць звярнуць увагу на самы старажытны экспанат — адбітак рыбы віду хоплаптэрыкс. Яго знайшлі ў адным з крэйдавых кар’ераў на глыбіні прыкладна 50 метраў. Яму больш за 65 млн гадоў.
Сярод старажытнасцяў ёсць фрагменты зуба і біўня маманта, а таксама закамянеласць трапічнага дрэва. Яе знайшоў работнік прадпрыемства на дачы ў раёне так званай 5-й лінзы — аднаго са старых кар’ераў.
У экскурсію таксама ўваходзяць апавяданні аб гісторыі самога прадпрыемства, заснаванага ў 1914 годзе, Вялікай айчыннай вайне, пісьменніку Іване Шамякіне, які праходзіў практыку на заводзе ў 1940, і тэхналогіях вырабу цэменту.
Для апошняга стварылі макет печы старога цэментнага завода. На ім паказваюць працэс абпалу клінкеру — прамежкавага прадукта пры вытворчасці цэменту.
Акрамя экскурсіі па музеі прадпрыемства, турыстычны маршрут таксама ўключае ў сябе наведванне агляднай пляцоўкі. Яе ўсталявалі летась на 14-й лінзе.
Адсюль адкрываецца від на «беларускія Мальдзівы» — вадаём плошчай 54 га і глыбінёй да 50 м. Тут жа раскажуць аб тэхналогіі здабычы мелу. Каб патрапіць на назіральную пляцоўку, трэба праехаць ад завода каля 8 кіламетраў.
Крэйдавыя кар’еры заўсёды вабілі аматараў адпачынку на прыродзе, фотасесій і экстрэмалаў, кажа Найдзюк.
— А зараз у іх з’явілася легальнае месца, дзе можна спаўна нацешыцца мясцовымі прыгажосцямі, убачыць кар’еры і зрабіць фота на памяць. Усталявалі бяспечную платформу з агароджай,
якая перашкаджае падыходу людзей да крутых схілаў кар’ера.
Патрапіць на пляцоўку можна толькі ў складзе арганізаванай групы. Індывідуальных турыстаў туды не пусцяць.
Завод плануе пашыраць музейную экспазіцыю, бо назадзейнічаных экспанатаў яшчэ шмат, гаворыць Найдзюк.
— Хочацца таксама асучасніць яе, дадаць, напрыклад, мультымедыйнае і інтэрактыўнае абсталяванне. Не выключана, што і на агляднай пляцоўцы з’явіцца падсвятленне.
Чытайце яшчэ пра «Краснасельскбудматэрыялы»:
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…