На адным з крэйдавых кар’ераў пад Краснасельскім усталёўваюць аглядную пляцоўку. Там можна будзе рабіць фотасэссіі, але забарону на адпачынак і купанне ў вадаёме не адмяняюць, паведаміў “Наш час”.

На “беларускія Мальдывы” пад Краснасельскім можна будзе легальна патрапіць: усталёўваюць пляцоўку для фотасэсій
Аглядная пляцоўка на кар’еры пад Краснасельскім. Крыніца: volkovysknews.by

Пляцоўку – платформу з агароджай – усталёўваюць на бяспечнай адлегласці ад берага. Яна не дазволіць людзям самавольна падыходзіць да крутых схілаў кар’ера.

Усталёўкай пляцоўкі займаецца “Цэмбуд” – даччынае прадпрыемства “Краснасельскбудматэрыялаў”, якім і належаць кар’еры.

На “беларускія Мальдывы” пад Краснасельскім можна будзе легальна патрапіць: усталёўваюць пляцоўку для фотасэсій
Аглядная пляцоўка на кар’еры пад Краснасельскім. Крыніца: volkovysknews.by

Як можна будзе патрапіць на аглядную пляцоўку

Легальна патрапіць на 14-ю лінзу (кар’ер, дзе ўсталявалі плацоўку) можна будзе толькі ў складзе арганізаванай турыстычнай групы. Запісацца на экскурсію можна праз зварот у турыстычныя кампаніі. Маршрут можа ўключаць у сабе наведванне музея “Краснасельскбудматэрыялы” і санаторыя “Пралеска”.

Каму належаць кар’еры

Крэйдавыя кар’еры належць прадпрыемсту “Краснасельскбудматэрыялы”. Страты гэтага прадпрыемства растуць. За 2021 год чыстыя страты склалі 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе.  Агулам непакрытыя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн рублёў.