Новы квартал у Калбасіно збудуюць замест вытворчай базы. Зараз яе размяшчэнне не адпавядае санітарным нормам. Паводле Генплана Гродна на гэтым месцы мусілі збудаваць школу. Але выявілася, што знос базы пацягне зашмат сродкаў з бюджэту — і гарадскія ўлады палічылі будоўлю школы «нерэальнай». Генплан хочуць змяніць, а школу адкрыць у іншым месцы. Хутка пачнецца грамадскае абмеркаванне праекта.
Квартал будзе складацца з пяці жылых дамоў зменнай паверхавасці. На дэталі праекта звярнуў увагу канал Urban Hrodna.
Апісанне квартала
У паўднёва-ўсходняй частцы плануюць чатыры дамы сярэдняй паверхавасці (3−4-5 паверхаў) са скатнымі дахамі. Такім чынам хочуць стварыць мяккі пераход паміж гмахамі і суседняй сядзібнай забудовай.
З заходняга боку хочуць паставіць шматпавярховы (5−7-9 паверхаў) дом. Ён мусіць кампазіцыйна ўвязаць новую забудову з існуючай забудовай м-на Калбасіно.
Дзве зялёныя зоны, якія размешчаны зараз у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках ўчастка, захаваюць і добраўпарадкуюць.
Заезды плануюць арганізаваць з боку вуліцы Прафсаюзнай і завулка Калбасінскі. Транзітнага праезду не будзе. Парковачныя месцы вынесеныя з двароў на знешні перыметр з паўночнага і ўсходняга бакоў.
Агулам у квартале будзе 260 кватэр. Іх агульная плошча складзе 18 тыс. кв.м. Колькасць насельніцтва (з разліку 26,6 кв.м/чал.) — 680 чалавек.
На гэтым месцы планавалася школа
Квартал хочуць збудаваць на месцы вытворчай базы Гроднабурвод (завулак Каўбасінскі, 3), якая зараз належыць «Спецмантажбуд-178». База не адпавядала нарматывам па санитарных зонах ад жытла. Плошча зямельнага ўчастка базы — 4 га.
Паводле зацверджанага Генплана, на месцы базы мусіла з’явіцца ўстанова адукацыі. Але гарадскія ўлады палічылі будоўлю за бюджэтны кошт нерэальнай: толькі кампенсацыя зносу складзе 32 млн руб. Таму прапануюць змяніць прызначэнне ўчастка ў Генплане.
Сярэднюю школу на 710 месцаў хочуць збудаваць на прылеглым участку з поўдня на месцы былой пачатковай школы. Туды пойдуць дзеці з сядзібнай забудовы, мікрараёна і новага квартала. Спатрэбіцца ўчастак у 2,5 га.
У дзіцячы садок на 390 месцаў для мікрараёна, новага квартала і прыватнага сектара плануюць змясціць каля ўжо збудаваных гмахаў Калбасіно (згодна з Генпланам). Спатрэбіцца ўчастак плошчай 1,2 га.
Аб’екты сацыяльнага абслугоўвання хочуць размясціць у цэнтральных секцыях шматпавярховага жылога дома і на ўездзе ў жылую групу з зав. Калбасінскі.
Грамадскае абмеркаване
Грамадскія абімеркаванні пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня. Прапаноўвы і заўвагі прымае:
- Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023, Гродна // gorisp@gorod.grodno.by),
- Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна // arhitektura@gorod.grodno.by),
- можна пакінуць запіс у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.
Паглядзець на праект можна з 23 чэрвеня па 7 ліпеня (
Прэзентацыя пройдзе 29 чэрвеня, а 15.00 ва упраўленні архітэктуры, на 1 паверсе, у каб. 1.
І замоўца, і аўтар праекта — «Гроднажылбуд».
Чытайце таксама: