У Гродне пачалі будаваць новы навучальны корпус Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. Будоўля адбываецца на Бульвары Ленінскага камсамола, 50.

Новы корпус узводзяць побач з універсітэцкай клінікай і Інстытутам біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук. Плануецца, што ў новы будынак пераедуць клінічныя кафедры, якія зараз размяшчаюцца ў аддзяленнях клінікі.

Плануюць злучыць з клінікай шклянымі галерэямі, але не на першым этапе

Планавалася, што гэта будзе 10-павярховы будынак. Таксама разглядалі магчымасць злучэння новага корпуса з існуючым будынкам лабараторнага корпуса клінікі і Інстытутам біяхіміі з дапамогай шкляных крытых галерэй. Яны былі выяўленыя на візуалізацыях праекта, але на першым этапе будаўніцтва іх не запланавалі.

Чытайце таксама: Новы корпус і душавыя ў палатах. Дзіцячую бальніцу ў Гродне чакаюць перамены