У Гродзенскім раёне плануюць стварыць талісман турыста. Як ён будзе выглядаць, яшчэ не акрэслілі. Пра гэта газеце «Перспектыва» паведаміла старшыня Гродзенскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Аброшка.

аисты буслы паляванне на буслоў
Буслы. Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: unsplash.com

Хто можа стаць сімвалам раёна

Талісман Гродзенскага раёна плануюць распрацаваць у 2023 годзе. Адзін з варыянтаў - бусел, бо Гродзенскі раён — месца, якое гэтыя птушкі палюбілі, тлумачыць Аброшка. Таксама ёсць прапанова выкарыстаць зубра, які жыве на гэтых землях. Акрамя жывёлаў, разглядаюць варыянты з прадметаў. Напрыклад, шахматная ладдзя — сярэднявечная фігура, якую знайшлі на раскопках на Старым замку.

Створаць інтэрактыўныя карты і будуць паказваць прадпрыемствы

Акрамя талісмана, у Гродзенскім раёне плануюць распрацаваць інтэрактыўныя мапы з культурна-гістарычнымі адметнасцямі раёна. Карту «Пазнай Гродзенскі раён» ужо выпусцілі. У планах карта звязаная са спартыўнымі напрамкамі раёна.

«Мы пастараліся зрабіць так, каб у людзей было агульнае ўяўленне пра славутасці раёна. Тыя турысты, якія ўжо часткова ведаюць нашы славутасці, змогуць умацаваць свае веды», — сказала Вольга Аброшка.

Таксама ў Гродзенскім раёне плануюць развіваць прамысловы турызм. Гродзенскія прадпрыемствы «Гранітэкст» і «Малочны свет» ужо праводзяць экскурсіі. У Парэччы можна наведаць «Мядовы шлях», дзе працуе адзіны ў Беларусі мядовы самелье.

У Гродзенскім раёне разглядаюць магчымасць наведвання Скідзельскага цукровага камбіната і тыпаграфіі «Спектр-Лайн»,

Чытайце таксама: Гід з Гродна аб ўнутраным турызме: «Беларусы не гатовыя плаціць за Беларусь»