Пяці членам журы заплацілі з гарадскога бюджэту па 590 рублёў 8 капеек кожнаму. Яны працавалі на конкурсе ў рамках свята гумару «Гродна-Масква-Транзіт». Усяго на працу журы выдаткавалі каля 2950 рублёў.
Праводзіў закупку з адной крыніцы Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый.
З іншай закупкі вядома, што на конкурсе раздавалі дыпломы, сувенірную прадукцыю і арганізоўвалі фотазоны.
“Гродна-Масква-Транзіт” – штогадовае свята гумару і эстрады. Праходзіць з 2006 года. У гэтым годзе яно прайшло 2 чэрвеня. У канцэрце ўдзельнічалі тэатр гумару “Канкан”, Аляксандр Варанішча, тэатр “Кантры” і Крысціна Пронская. Адзін з пераможцаў – навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ягор Козел і вакальны ансамбль «Раскоша». Ансамбль запрасілі на фінальны конкурс у Маскву.
Чытайце таксама: Жартуюць пра Лукашэнку і не рвуцца на ТНТ. Як у Гродне развіваюць stand up



