Горад

Краязнаўства і яго роля ў горадзе: чаму краязнаўцы Гродна становяцца актывістамі?

Краязнаўства ў Гродне мае спецыфічную афарбоўку. У гэтым горадзе краязнаўства — гэта не толькі збор гістарычных цікавостак, але і грамадзянскі актывізм. Менавіта краязнаўцы ў Гродне выхадзілі з пікетамі, рабілі апытанні грамадскага меркавання і вялі перамовы з уладамі. Звычайна гэтая актыўнасць была звязаная з захаваннем ці разбурэннем гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму гродзенскія краязнаўцы ператвараюцца ў актывістаў? Якая іхная звычайная роля ў гарадах? Аўтарка падкаста «Утульны горад» пагаварыла з адным з найбольш вядомых гродзенскіх краязнаўцаў Мечыславам Супронам.

Слухайце размову пра ролю краязнаўцаў цалкам у аўдыёверсіі або чытайце асноўныя тэзісы ў вялікім скароце ніжэй.

«Еўрапеізацыя» і капіталізм

Краязнаўцы мелі некаторую палітычную вагу, пакуль гродзенскае кіраўніцтва прытрымлівалася «еўрапейскага кірунку», кажа Мечыслаў Супрон. У часы, пакуль наладжваліся стасункі з Захадам, гарадское кіраўніцтва пачало прыслухоўвацца да экспертызы краязнаўцаў.

Ад часу да часу перавагу мела жаданне гарадскога кіраўніцтва зарабіць грошай у бюджэт на пабудове чарговога гандлёвага цэнтра. Тады з меркаваннем краязнаўцаў наконт неабходнасці захавання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны не лічыліся.

Глядзіце яшчэ: Калекцыя Кулевіча: Якія фота старога Гродна можна набыць на аўкцыёнах

Негледзячы нават на тое, што гродзенскія ўлады ўсяляк імкнуліся паказаць супольнасці, што іх рашэнне прымаецца выключна на падставе іх уласных меркаванняў, да грамадзянскай супольнасці прыслухоўваліся нават у самыя складаныя часы. Калі Мечыслаў раскрывае ў сваіх артыкулах зусім ужо відавочныя хібы ў кіраўніцтве спадчынай, іх бяруцца выпраўляць.

Палітыка спадчыны і шырокая грамадская супольнасць

У адным з выпускаў, дзе нашым экспертам быў мастацтвазнаўца Сцяпан Стурэйка, мы прыйшлі да высновы, што лёс гісторыка-культурнай спадчыны — справа гараджан, і яны мусяць прымаць рашэнне.

Мечыслаў Супрон з такім меркаваннем не згодны. Ён лічыць, што рашэнне па ключавых гарадскіх помніках мусяць прымаць дасведчаныя людзі з адмысловай адукацыяй. На абывальніцкім узроўні бывае цяжка разабрацца, які аб’ект сапраўды мае мастацкую ці гістарычную значнасць, а які - не.

Краязнаўцы на чужыне

Фінальнае пытанне да Мечыслава Супрона ў падкасце: ці можна заставацца краязнаўцам, калі не жывеш у горадзе, які даследуеш? У Мечыслава ёсць такая магчымасць: ён апрацоўвае запісы, здабытыя падчас жыцця ў Гродне, і працуе над кнігай.

У той жа час, ён зараз не імкнецца рабіць тэматычныя артыкулы і допісы, бо лічыць, што беларусы маюць куды большыя праблемы, чым пытанні захавання спадчыны.

Глядзіце таксама: Валанцёры распрацоўваюць аплікацыю, каб расказаць пра свой горад

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025