У Гродне 4 чэрвеня арганізуюць вечар Speed dating (хуткіх спатканняў) — для тых, хто яшчэ не сустрэў сваё каханне.

Хуткія спатканні — гэта фармат вечарынак міні-спатканняў, арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным.

У кафэ прыйдуць дзесяць мужчын і дзесяць жанчын, падзеляцца адпаведна на пары і сядуць за асобныя столікі.

Пасля абвяшчэння правілаў у пары ёсць сем хвілін, каб задаць пытанні, паглядзець адзін аднаму ў вочы і зразумець, ці хочацца працягнуць стасункі за сценамі кафэ. Пасля сігналу мужчыны перасаджваюцца за наступны столік і так да таго, пакуль кожны і кожная не пазнаёмяцца з усімі людзьмі супрацьлеглага полу. У канцы вядоўца збірае лісцікі, апрацоўвае іх, і калі ў кагосьці супадаюць сімпатыі, парам высылаюць кантакты адзін аднаго.

Ва ўсіх будуць лісты, на якіх пасля кожнага спаткання трэба будзе адзначыць, ці хочаш ты ў будучыні працягваць якія-небудзь зносіны з гэтым чалавекам.

Вечар будзе праходзіць у адной з кавярняў Гродна, у якой менавіта — паведамляецца пасля запісу. Запісацца можна, напісаўшы ў Instagram. Папярэдняя вечарынка праходзіла ў кафэ AvaCava.

Калі: 4 чэрвеня ў 15: 00.