Тэрэспаль-Брэст 30 мая 2023 года. Фота: Telegram-чат ”ГраницаBYPL”
Каля 8.35 30 мая грамадзянін Расіі з Чачні пратараніў Польскі шлагбаўм, прабіў колы на сярэдзіне моста і затрымаўся перад аўтобусам. Пра гэта паведамілі ў чаце «ГраницаBYPL». Яго жонка з трыма дзецьмі перабегла ў Беларусь. Памежнікі затрымалі мужчыну — «закавалі ў кайданкі».
Мужчына быў на чорным BMW x5 і спрабаваў прарвацца праз мяжу з Польшчы ў Беларусь на памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст. У аўто прабіта мінімум адно кола.
Пасля спробы прарыву рух з Польшчы ў Беларусь на пераходзе спынілі. У 9.20 чарга перад мяжой налічвала шэсць аўтобусаў. На мосце выставілі агароджы.
З 9.35 рух у бок Беларусі запусцілі. У 9.45 — і ў бок Польшчы.
UPD 12.10. Унутры аўто знаходзіліся двое дарослых — жанчына і мужчына. Абодва — грамадзяне Расіі. Іх суправаджалі дзіця з расійскім пашпартам і двое дзяцей са шведскімі пашпартамі. Як стала вядома карэспандэнту RMF FM, двум дзецям забаронена пакідаць Швецыю.
Калі афіцэр сабраў пашпарты для праверкі, аўтамабіль рушыў у беларускім кірунку і пратараніў шлагбаўмы. Машына спынілася пасярод памежнага моста. Жанчыне з трыма дзецьмі ўдалося перасекчы мяжу і трапіць на тэрыторыю Беларусі. Мужчына быў затрыманы. Ён будзе несці адказнасць за спробу гвалтоўнага перасячэння мяжы і нанесеныя разбурэнні.
Чытайце таксама:
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…