Навіны

16 затрыманняў, допыты на мяжы, дыскрымінацыя судзімых. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці затрымалі як мінімум 16 людзей. Беларусаў працягваюць дапытваць на мяжы і праглядаць іх тэлефоны. Судзімых у Гродне не бралі на працу — умяшалася пракуратура. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 22 па 28 траўня.

Палітвязня Глеба Койпіша перавялі ў СІЗА

Глебу ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў следчы ізалятар. 13 чэрвеня ў палітвязня адбудзецца апеляцыйны суд, паведамляе «Вясна».

У судзе Мазырскага раёна 5 траўня адбыўся суд па замене абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глебу Койпішу. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу сувязь з палітвязнем знікла.

Глеб Койпіш. Фота: Hrodna.life

У Слонімскім РАУС — новы кіраўнік

22 траўня начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў прадставіў новага начальніка — палкоўніка міліцыі Алега Карпушкіна.

Раней той кіраваў Ленінскім РАУС Гродна.

Алег Карпушкін. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Палітвязень Уладзімір Гундар аглух у карцэры. Слых часткова вярнуўся

Уладзімір стаў дрэнна чуць у апошні дзень сямідзённага знаходжання ў карцэры. Пасля выхаду адтуль, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова, паведамляе «Вясна».

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрофен, абяцаў выклікаць лора. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку, паведамляе «Вясна».

Владимир Гундарь. Фото «Гродненской правды»

400 крымінальных спраў

Са жніўня 2020 года ў суды Гродзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 крымінальных спраў па пратэстах і экстрэмізму.

428 чалавек пакаралі. Больш за ўсё прыцягнулі да крымінальнай адказнасці па арт. 130 КК за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці — 24 асуджаных, у тым ліку 4 асуджаных па ч. 3 арт. 130 КК за здзяйсненне аналагічных дзеянняў групай асоб.

Затрыманне ў Гродне

У ноч з 21 на 22 траўня каля свайго дома, у вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна, была затрыманая пара — Артур і Маргарыта Б., паведамляе MAYDAY TEAM.

Затрыманне праходзіла на вачах іх малалетніх дзяцей. Пасля гэтага Артура і Маргарыту павезлі супрацоўнікі міліцыі, якія праводзілі затрыманне. У выніку двое непаўналетніх дзяцей 10 і 13 гадоў засталіся дома адны. І толькі раніцай маці далі магчымасць патэлефанаваць блізкім, паведаміць, што дзеці знаходзяцца дома без дарослых.

А 11 гадзіне раніцы 22 траўня па адрасе пражывання сям'і Б. прыехалі супрацоўнікі міліцыі для правядзення ператрусу ў межах крымінальнай справы. З імі прывезлі Маргарыту Б. са слядамі фізічнага ўздзеяння на твары.

Удакладняецца інфармацыя, па якім артыкуле была адкрыта адміністратыўная справа ў дачыненні да Артура і Маргарыты.

Палітвязня Уладзіміра Гароха перавялі з калоніі на турэмны рэжым

Суд Шклоўскага раёна 28 красавіка прыняў рашэнне узмацніць рэжым для палітвязня з Навагрудка Уладзіміра Гароха. На гэты момант ён ужо знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4, прычым яго адразу адправілі ў штрафны ізалятар, паведамляе MAYDAY TEAM.

У шклоўскай ПК-17 Уладзімір Гарох сістэматычна падвяргаўся збіццю і прадузятаму стаўленню з боку адміністрацыі калоніі. Яго мноства разоў накіроўвалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Калі ж яму даводзілася працаваць, то мужчыну спецыяльна накіроўвалі на перанос цяжараў, што адбілася на здароўе (ва Уладзіміра Гароху артроз). Таксама з-за ўмоў утрымання ў яго руйнуюцца зубы.

29 снежня 2020 года суд Навагрудскага раёна асудзіў Уладзіміра Гароха да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «Арганізацыю масавых беспарадкаў (арт.293 КК)» і «Абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусі (арт. 368 КК)».

Уладзімір Гарох у судзе. Фота: TUT.by

Аляксея Бондара і Вячаслава Навумава судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Суд паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» у Бондара прайшоў 26 траўня ў Гродзенскім раённым судзе, у Навумава — у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 24 траўня. Вынікі пакуль невядомыя.

Журналісту Андрэю Пачобуту пакінулі прысуд без зменаў

Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Яго хутка перавядуць у калонію, паведамляе «Вясна».

Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 КК — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт.130 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі.

Новыя санкцыі Польшчы супраць Беларусі

29 траўня МУС Польшчы абвясціла пра пастанову ўключыць у санкцыйны спіс некалькі сотняў прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: палітыкаў, суддзяў і пракурораў, а таксама іншых асоб, адказных за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку рэпрэсіі супраць палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Гэта адбудзецца ў сувязі з падтрыманнем Вярхоўным судом Беларусі прысуду па справе Анджэя Пачобута.

Таксама да асобага распараджэння прыпыняецца рух грузаў праз мяжу для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і аўтацягнікоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі.

Медыятар Мікалай Хацяновіч у турме схуднеў на 10 кг

Кіраўніка «Школы практычнай медыяцыі» Мікалая Хацяновіча затрымалі ў студзені 2023 года і змясцілі ў СІЗА.

Яго затрымалі за ўдзел у мітынгах у Мінску, выказванні ў адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’яў, падпіскі на экстрэмісцкія Telegram-каналы.

Мікалай Хацяновіч. Фота: mediation-eurasia.pro

Ліквідацыя

Грамадскае аб’яднанне «Мотаклуб «Ваўкавыск» і Міжраённае грамадскае аб’яднанне «Матацыклісты Гродзеншчыны» знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда ад 28 красавіка і 29 красавіка.

Беларусаў працягваюць дапытваць на мяжы

Паводле інфармацыі, у апошнія дні аднаго з пасажыраў гадзіну дапытвалі супрацоўнікі КДБ. Кропкавы допыт і прагляд тэлефонаў чакае ўсе аўтобусы, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Выбіраюць не толькі тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Мясцовы фонд развіцця спорту і фізічнага здароўя «Алімпік-5» ліквідуюць праз суд

Пасяджэнне аб ліквідацыі фонду пройдзе ў Гродзенскім абласным судзе 14 чэрвеня. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Сяргей Піпко. Ён быў зарэгістраваны ў Лідзе ў маі 2021 года.

 — Нягледзячы на тое што на развіццё спорту ў Беларусі грошы з бюджэту выдзяляюцца, фінансы збольшага ідуць у вялікі спорт. Фонд створаны ў дапамогу развіццю дзіцячага спорту. Для арганізацыі спаборніцтваў, на праезд, пражыванне, на тое, каб тую ж спартыўную форму для каманды набыць, — на ўсе патрэбныя грошы. Фонд дапамогі ў тым ліку будзе дапамагаць маламаёмасным сем’ям, спартсменам-інвалідам.

«Алімпік-5» — гэта мясцовы фонд развіцця спорту і фізічнага здароўя. Праўда, цяпер складаная міжнародная абстаноўка. І думаю, што санкцыі некалькі абцяжараць старт праекта — распавядаў пра яго Генадзь Аўдзеенка, алімпійскі чэмпіён па скачках у вышыню, ураджэнец Украіны.

У Ваўкавыску ахоўніка «Еўраопта» затрымалі за негатыўныя водгукі на тавары

27 траўня стала вядома пра затрыманне ў Ваўкавыску. Там падчас працоўнага дня пры кліентах на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Еўраопт». Мужчына сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама — «негатыўныя водгукі» аб расійскіх вайскоўцах ва Украіне і негатыўныя водгукі на расійскія і беларускія тавары. Па якім артыкуле могуць распачаць справу за водгукі на тавары, не паведамілі.

Затрыманы ахоўнік у Ваўкавыску. Скрыншот Hrodna.life

Пяць чалавек затрыманыя ў Гродне і Скідзелі. Сярод іх — банкір

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманнем пяці жыхароў Гродна і вобласці. Сярод іх — супрацоўнік банка і жыхар Скідзеля. Прычынай затрымання сталі экстрэмісцкія матэрыялы і каментары пра беларускіх сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.

У Лідзе — масавыя затрыманні. Затрымалі восем чалавек

У Лідзе 25 траўня затрымалі восем удзельнікаў Telegram-канала «Лида 97». Затрыманым — ад 25 да 50 гадоў. Усіх васьмярых прыцягнулі да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў — па арт.19.11 КаАП. Двум таксама пагражае крымінальны пераслед. Адзін з іх заклікаў да актыўных дзеянняў супраць міліцыі і АМАП.

Судзімых у Гродне не бралі на працу — умяшалася пракуратура

Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла, ці дапамагаюць АУС з сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыяй вызваленым з месцаў пазбаўлення волі. Аказалася, што занятасць у судзімых выяўлялі толькі пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. А пазней — не кантралявалі.

Ксёндз, якога прызвалі ў войска, яшчэ можа туды трапіць

Ксяндза з Навагрудка, які першым з беларускіх святароў павінен быў ісці ў войска, ад яго яшчэ не вызвалілі. Зараз Дмітрый Малец праходзіць абследаванне ў кардыядыспансеры ў Гродне. Ці будуць цяпер беларускія святары служыць у войску, і што яшчэ змянілася ў 2023 годзе для прызыўнікоў?

Ксёндз Дзмітрый Малец. Фота: grodnensis.by

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024