У Лідзе 25 траўня затрымалі восем удзельнікаў Telegram-канала «Лида 97». Пра гэта паведамляе праўладны Telegram-канал «Обратная сторона». Затрыманым — ад 25 да 50 гадоў.

Усіх васьмярых прыцягнулі да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў — па арт.19.11 КаАП. Двум таксама пагражае крымінальны пераслед. Адзін з іх заклікаў да актыўных дзеянняў супраць міліцыі і АМАП.

Затрыманыя знаходзіліся ў чаце і вялі перапіску і па гэты дзень.

Таксама стала вядома пра затрыманне пяці гродзенцаў.

Чытайце таксама: Telegram-канал: у Гродне затрымалі каля 10 чалавек