Сілавікі ў Гродне 20 верасня 2020 года. Фота: Hrodna.life
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманнем пяці жыхароў Гродна і вобласці. Сярод іх — супрацоўнік банка і жыхар Скідзеля. Прычынай затрымання сталі экстрэмісцкія матэрыялы і каментары пра беларускіх сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.
Гродзенцы затрыманыя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, у тым ліку — у сацсетках і «Аднакласніках», за абразлівыя і пагрозлівыя каментары, напісаныя ў пачатку вайны, каментары на Youtube, якія змяшчаюць пагрозы сілавікам і расійскім вайскоўцам, а таксама заклікі рыхтаваць кактэйлі Молатава.
Верагодна, адзін з затрыманых — Сяргей Юдзін. Праваабаронцы апазналі аднаго з затрыманых — гэта Аляксей Бондар, у якога 26 траўня прайшоў суд паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» у Гродзенскім раённым судзе.
26 траўня таксама стала вядома пра затрыманне васьмі жыхароў Ліды.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…