Сезон кашэння газонаў у Гродне ідзе поўным ходам — асабліва старанна косяць у цэнтры. Прынамсі так паказвае графік кашэння травы «Гродназелянбуда».

Для вызначэння часу кашэння ў розных частках горада «Гродназелянбуд» разбіў Гродна на 6 сектароў і асобна вылучыў зону цэнтра. Праўда, у раздзеле «Графік кашэння на 2023 год» на афіцыйным сайце «Гродназелянбуда» пакуль ёсць графік толькі на травень.

графік кашэння травы
Сектары для кашэння травы. Крыніца: Гродназелянбуд

Паводле «Гродназелянбуда», 26 траўня траву павінны касіць:

  • на вул. Гарнавых,
  • каля філармоніі,
  • на пр. Я. Купалы,
  • у скверы Памяці воінаў-аўганцаў,
  • на вул. Горкага,
  • на вул. Лермантава,
  • на Румлёўскім праспекце,
  • на Усходняй аб’язной,
  • на вул. Магістральнай.

27 траўня мусяць касіць:

  • пр. Я. Купалы,
  • вул. Гая,
  • вул. Фамічова,
  • вул. Пестрака,
  • вул. Перамогі,
  • вул. Белуша,
  • у раёне Панямуні,
  • выезд на трасу М-6,
  • вул. Магістральная,
  • Румлёўскі праспект,
  • пр. Кляцкова,
  • Усходняя аб’язная.

На наступным тыдні, з 29 да 31 траўня, косяць траву ў цэнтры, на выездзе на М6 і на вул. Ткацкай.

29−30 траўня будуць косіць у сектары 3 паміж вуліцамі Суворава, Соламавай і ракой Нёман.

31 траўня запланаваны пакос у сектары 4 — гэта амаль уся Пярэселка і частка горада паміж вуліц Дамброўскага, Багуцкага і Горкага.

29 траўня косяць:

  • Усходняя аб’язная,
  • Румлёўскі праспект,
  • Магістральная,
  • парк Жылібера,
  • Панямуньская,
  • Белуша,
  • Я. Купалы,
  • Фамічова,
  • Перамогі,
  • праезд Пестрака.

30 траўня:

  • Румлёўскі праспект,
  • Магістральная,
  • Кляцкова,
  • Славінскага,
  • Каложская царква (адхоны),
  • Пестрака,
  • Я. Купалы,
  • развязка Трыніці,
  • Індурская шаша,
  • Кабяка.

А як было летась?

Паводле нормаў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (загад ад 15.06.2021 № 44), газоны павінны касіць не радзей за раз на месяц з траўня па верасень. На тэрыторыях паркаў, сквераў, уздоўж праезных частак і паблізу стаянак адміністрацыйных будынкаў косяць супрацоўнікі «Гродназелянбуда».

Летась у Гродне не хапала рэсурсаў, каб своечасова касіць траву. Тады чытачцы Hrodna.life з вуліцы Міра у ЖЭСе сказалі, што «касіць няма каму» і ім «не даюць касцоў». З праблемай параілі звярнуцца ў гарвыканкам. На той момант — амаль сярэдзіна чэрвеня — трава вырасла вышэй, чым па пояс дзіцяці ростам 110 см. У двары нават бачылі вужоў. У раёне вуліцы Соламавай і Паповіча ўпершыню пакасілі не ў траўні, а ў пачатку ліпеня.

Чытайце таксама: