Турма вачыма палітвязня. Ілюстрацыя Hrodna.life
Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла, ці дапамагаюць АУС з сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыяй вызваленым з месцаў пазбаўлення волі. Аказалася, што занятасць у судзімых выяўлялі толькі пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. А пазней — не кантралявалі.
У 2022 годзе ў Гродзенскай вобласці было 1349 вызваленых. Пасля вызвалення яны здзейснілі 191 злачынства.
АУС Гродзенскай вобласці не перадавалі інфармацыю аб вызваленых у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па пытаннях працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб. Гэтыя парушэнні пры праверцы выявіла пракуратура Гродзенскай вобласці і запатрабавала ліквідаваць.
Судзімыя ставяцца да групы асоб, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, адзначылі ў пракуратуры. Ад дзяржорганаў залежыць іх рэсацыялізацыя і папярэджанне новых злачынстваў.
«Вынікі пракурорскіх праверак практычна ва ўсіх раёнах вобласці сведчаць аб павярхоўным падыходзе да прыняцця мер па садзейнічанні ў працаўладкаванні грамадзянам, вызваленым з папраўчых устаноў», — лічаць у пракуратуры.
Назіральныя камісіі пры рай-, гарвыканкамах, мясцовых адміністрацыях таксама рабілі недастаткова. Іх праца часцяком зводзіцца да правядзення фармальных пасяджэнняў і заслухоўвання дакладаў запрошаных асоб, лічыць пракуратура.
Пытанні працаўладкавання судзімых разглядалі рэгулярна, але фактычна занятасць не адсочвалі. А рашэнні камісій не ўтрымлівалі канкрэтных даручэнняў і тэрмінаў іх выканання.
Чытайце таксама: Гродзенскі актывіст з’ехаў з Беларусі праз пераслед. Ён дапамагаў былым зняволеным
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…