Электрасамакаты ў цэнтры Гродна. Фота: Таццяна Сідлярэвіч
У Гродне застаўся толькі адзін аўтаматызаваны пракат самакатаў. Астатнія закрыліся праз нізкі попыт. Сваю ролю адыграла і інфраструктура горада, якая не дазваляе зручна дабірацца на электрасамакатах з аднаго раёна ў іншы. Сітуацыю з кікшэрынгам у Гродне прааналізаваў «АўтаГродна».
Гродзенскі кікшэрынг SAMOKATO — першы пракат электрасамакатаў у Гродне. Яго запусцілі летам 2019 года. Але летам 2022 года пракат закрылі. Ва ўладальнікаў узніклі праблемы з праграмным забеспячэннем і яны закрылі бізнес. Самакаты яны распрадалі.
«У Гродне самакаты так і засталіся элементам забаў. Па-першае, у Гродне вельмі танныя паслугі таксі і людзям складана патлумачыць, чаму пракат самакатаў каштуе столькі, колькі каштуе. Але ніжэй гэтую цэну зрабіць не атрымоўвалася ніяк. Па-другое, інфраструктура горада яшчэ не гатовая, каб на электрасамакатах было камфортна дабірацца з аднаго раёна ў другі. То бок пракаціцца па цэнтры, забавіцца — выдатна. Але выкарыстоўваць іх як сродак перасоўвання ў Гродне складана», — сказалі былыя ўладальнікі SAMOKATO.
Чытайце таксама: У Гродне месяц працуе сістэма арэнды самакатаў: іх везлі і ў Скідзель, і ў Абухава, і ў Ваўкавыск
Кікшэрынг Eleven пачаў працаваць у Гродне ў сакавіку 2021 года. Яго запусціла мінская кампанія. Але ў 2023 годзе Eleven не даступны ў горадзе. У тэхнічнай падтрымцы кампаніі прычынаў сыходу кікшэрынгу з Гродна не ведаюць.
Кікшэрынг BusyFly працаваў у Гродне ў 2022 годзе. Кампанія тады выставіла 80 самакатаў. У сацыяльных сетках кампаніі 4 траўня 2023 года паведамілі, што кампанія сышла з Гродна.
Прычына сыходу — нізкі попыт на самакаты. Падчас працы кампанія зніжала тарыфы, рабіла іх разнастайнымі, таксама быў бясплатны старт, але гэта не дапамагло. У гэтым сезоне кампанія не плануе вяртацца ў Гродна, але гэта магчыма ў 2024 годзе.
Пракат самакатаў SunRent — адзіны кікшэрынг, які застаўся ў Гродне. Фірма выстаўляе свае самакаты ў розных раёнах горада. Цана адной хвіліны паездкі - 0,17 рублёў, а старт бясплатны.
Пракат самакатаў і сігвэяў размяшчаецца на вуліцы Савецкай, 6 у Hostel Center. Ён працуе 24/7, але дасяжны асобам старэйшым за 18 гадоў, а самакат трэба будзе вярнуць у кропку выдачы.
Цана на пракат самакатаў
*Пры сабе трэба мець пашпарт.
Сігвэі і самакаты можна арэндаваць на Савецкай плошчы. Цана праката:
Час працы ў буднія дні з 11:00 да 22:00
Выхадныя з 10:00 да 23:00
Чытайце таксама: Пракаты веласіпедаў у Гродне — 2023: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…