У манастырах Беларускай праваслаўнай царквы будуць арганізоўваць прыюты для дзяцей. Першым такім манастыром будзе Гродзенскі Свята-Растава-Багародзічны жаночы манастыр, якім кіруе ігумення Гаўрыіла. Пра гэта паведаміў Telegram-канал “Гродненские сливы”.

Ідэю прывезлі з Расіі
Ствараць прыюты для дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, прапанавала старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава. Падобны прыют яна ўбачыла ў маскоўскім Пакроўскім манастыры, калі ездзіла туды са старшынёй расійскага Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенка.
“Матушка Феафанія нам паказала прытулак для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. У Расіі дазволена пры манастырах ствараць прытулкі. У прыватнасці, у Пакроўскім манастыры ўжо досыць вялікі досвед працы з дзецьмі. Наступная сацыялізацыя выхаванцаў прытулку паказвае паспяховыя вынікі”, – сказала Наталля Качанава.

Прарасійская актывістка Бондарава падтрымала ідэю
“Хочацца, каб гэта аказалася тым, пра што думаю і на што спадзяюся: што ў краіне такі закрыюць усе гэтыя шэлтары, СОС-дзіцячыя вёскі і іншыя прытулкі і «пакоі, дружалюбныя падлеткам», арганізаваныя НДА з замежным фінансаваннем і рэалізуюць у Беларусі Заходнюю неаліберальную павестку па сэксасвеце з 3 гадоў і павазе да вычварэнцаў і наркаманаў”, – напісала актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале.


