У мікрараёне «Грандзічы-1» плануюць пабудаваць гандлёвы цэнтр. Грамадскія абмеркаванні адбудуцца з 10 па 24 траўня 2023 года. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

грандзічы, гандлёвы цэнтр
Праект гандлёвага цэнтра ў Грандзічах. Крыніца: grodno.gov.by

Цэнтр пабудуе зарэгістраваная ў 2022 годзе ў Гродне фірма «ТЦ 1695». У цэнтры, акрамя гандлёвых плошчаў, будзе кафэ, пляцоўкі для адпачынку і іншыя памяшканні для функцыявання будынка.

Будынак будзе аднапавярховы, памерам 36×82 м. Каркас зробяць з жалезабетонных калон з металічнымі фермамі пакрыцця, сцены — з сэндвіч-панэлей.

Што будзе акрамя гандлёвага цэнтра

На тэрыторыі вакол гандлёвага цэнтра плануюць зрабіць разваротную пляцоўку з зонай разгрузкі, пляцоўку для смеццевых кантэйнераў, навес для прэсоўкі і захавання макулатуры, паркоўкі на 39 і 33 машына-месцаў, а таксама паркоўку для веласіпедаў на 8 месцаў.

Пад’езды да тэрыторыі цэнтра будуць раздзельнымі для пакупнікоў і дастаўкі тавараў. Вакол будынка арганізуюць газоны і высадзяць дэкаратыўную расліннасць.

Куды накіроўваць заўвагі і прапановы

Заўвагі альбо прапановы можна накіраваць з 10 па 24 траўня 2023 года ў пісьмовай ці электроннай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні»:

  • Гродзенскі гарвыканкам, плошча Леніна, 2/1, 230 023 г. Гродна. Электронная пошта: gorisp@gorod.grodno.by.
  • Упраўленне архітэктуры, будаўніцтва і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, плошча Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна. Электронная пошта: arhitektura@gorod.grodno.by
  • У пісьмовым выглядзе ў журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.