Сінагогу XVII стагоддзя ў Слоніме выставілі на аўкцыён. Яе паспрабуюць прадаць 31 траўня 2023 года. Пачатковая цана аб’екта — 129 тыс. рублёў (€ 40 тыс.). Інфармацыю апублікавалі на сайце Беларускай універсальнай гандлёвай біржы.

Синагога в Слониме
Сінагога ў Слоніме. Фота: Сяргей Плыткевіч, planetabelarus.by, 2019 год

Будынак былой сінагогі плошчай 673 кв.м. размяшчаецца ў цэнтры Слоніма на вуліцы Савецкай, 1. Аб’ект можна перарабіць пад музейны комплекс, кропку грамадскага харчавання альбо краму.

Рэканструкцыю будынка трэба будзе правесці за пяць гадоў ад моманту заключэння дамовы куплі-продажу аб’екта.

Раней сінагога належала дзіцячай пісьменніцы

У канцы 2020 года Слонімскую сінагоу набыла дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (сапраўднае імя — Ілона Караваева). Тады жанчына заплаціла за будынак каля 30 тыс. рублёў. Каб набыць сінагогу яна прадала сваю кватэру ў Мінску. У чэрвені 2022 года Караваева ліквідалава фонд «Ратуючы спадчыну», які збіраў сродкі на рэканструкцыю сінагогі. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне. Івестараў альбо дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося. Зараз будынак належыць Слонімскаму райвыканкаму.

У Слоніме зноў прадаюць сінагогу XVII стагоддзя. Папярэдняя ўладальніца адмовілася ад будынка з-за санкцый і вайны
Іаана Рыўз (Ілона Караваева) — былая ўласніца старадаўняй сінагогі ў Слоніме. Фота belkniga.by

Чытайце таксама: Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка

Гісторыя Слонімскай сінагогі

Слонімская сінагога — помнік барочнай архітэктуры — была пабудавана ў 1642 годзе. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Дзейнічаў да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшканні. Унутры захавалася частка барэльефаў і роспісаў. Будынак пустуе з 1990-х гадоў.

Чытайце таксама: «Каб купіць, прадала кватэру ў Мінску». Новая ўласніца слонімскай сінагогі хоча стварыць фонд для яе аднаўлення