Любоў Сарлай. Фота: Facebook гераіні
Любоў Сарлай судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Маці дваіх дзяцей затрымалі, а пазней судзілі паводле арт.19.11 КаАП. Яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Таксама ў яе канфіскавалі мабільны тэлефон.
Суд прайшоў у судзе Ленінскага раёна Гродна. Судзіла Алена Пятрова, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Любоў затрымлівалі і неаднаразова судзілі падчас пратэстаў пасля выбараў 2020 года. Яе затрымлівалі 31 кастрычніка 2020 года каля крамы. Потым — за здымкі ў Instagram. Адзін з судоў быў за штаны з БЧБ-лампасамі — за прагулку ў іх дзяўчыну аштрафавалі ў 20 базавых велічынь (тады — 580 рублёў). Таксама яе звольнілі з Белпошты, дзе яна працавала аператарам.
Чытайце таксама:
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…