Юлія Сліўко, якая ў 2020 узначаліла страйкам «Гроднапрамбуд», а потым з’ехала з Беларусі, адкрыла салон прыгажосці ў Варшаве. «Life Beauty Salon» размясціўся на вуліцы Kobielska, 23.

У салоне пакуль двое супрацоўнікаў. Гэта сама Юлія і Таццяна.

«Тут вы знойдзеце бяспечную прыгажосць, камфорт і прыемную атмасферу, прыемныя размовы ці цішыню, калі захочаце. А таксама тут гумар і вытанчанасць, легкадумнасць і элегантнасць», — абяцаюць стваральнікі.

Кліентам прапануюць каву ці гарбату. Абяцаюць высокую якасць і бяспеку паслугі.

Кошт паслуг — ад 100 да 250 злотых ($ 24−60). За фрэнч, амбр і геаметрыю трэба будзе даплаціць 25 злотых ($ 6). Мужчынскі манікюр абыйдзецца ў 70 злотых ($ 17). На сайце booksy.com у салона 19 станоўчых водгукаў.

Юлія Сліўко стала кіраўніком стачкама на прадпрыемстве «Гроднапрамбуд» у жніўні 2020 года. З’ехала ў Варшаву пасля пагроз ёй і непаўналетняму сыну. Там змяніла дзейнасць і стала займацца манікюрам.

Чытайце таксама: «Душою засталася ў Беларусі 2020-га». Гродзенка Юлія Сліўко — пра замежжа, валанцёрства і асабістае жыццё