Свята адкрыцця гарадскіх фантанаў пройдзе 1 траўня ў парку Жылібера ў Гродне. Для свята шукаюць двух вядучых і балетмайстра-пастаноўшчыка.

Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць закупку з адной крыніцы. За вядучых і балетмайстра заплацяць 536,44 рублёў з гарадскога бюджэту.

Акрамя гэтага, 1 траўня ў Гродне адсвяткуюць спартыўным забегам і канцэртам на сцэне летняга амфітэатра ў парку Жылібера.

Чытайце таксама: Фантан ля драмтэатра абследуюць. У ім не працуе сістэма ачысткі вады