Катацца на скейтбордах, ролікавых каньках, сядзець на аснаванні помніка савецкім пагранічнікам у Гродне цяпер забаранілі. Класных кіраўнікоў усіх класаў у гімназіі № 3 Гродна папрасілі паведаміць пра гэта дзецям і іх бацькам, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Гімназія знаходзіцца ў 10 хвілінах хады ад помніка. На думку тых, хто забараняе, сядзенне і катанне з’яўляюцца «цынічнымі» і «абясцэньваюць подзвіг воінаў-вызваліцеляў».

Інакш будуць прынятыя меры — адміністрацыйныя штрафы бацькам. Па якім артыкуле КаАП і за што менавіта, адміністрацыя школы не ўдакладніла.

Мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам адкрылі ў Гродне 22 чэрвеня 2004 года. Ён прысвечаны пагранічнікам беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Яго пабудавалі на асабістыя ахвяраванні памежнікаў Беларусі і іншых краін.

Чытайце таксама: