У папулярным сярод гродзенцаў дворыку на Маставой, 31, дзе знаходзяцца многія бары і кавярні, забаранілі спажываць алкаголь пасля 23.00. Такое рашэнне прыняла адміністрацыя будынка. За гэтым сочаць ахоўнікі, якія могуць выклікаць міліцыю. Пра гэта карэспандэнту Hrodna.life сказаў адзін з ахоўнікаў.

Тусоўкі на “Маставой” - усё? Чытайце, што там забаранілі рабіць вечарам
Моладзь каля бара «PODVAL» на Маставой, 31. Фота: Hrodna.life

На вуліцы Маставой, 31 размяшчаюцца некаторыя гродзенскія рэстарацыі, кавярні і бары. Сярод іх SPRAVA, Svaboda, PODVAL, «Урбанист», «Проходная», «МЯТА Lounge», «Пятница», Werden, «Гранат». Рыхтуецца да адкрыцця «Молодость». Цяпер пасля 23:00 установы закрываюць свае летнія пляцоўкі: спажываць алкаголь можна толькі ў памяшканнях бара.

Hrodna.life вядома, што ў 2021 годзе жыхары бліжэйшых дамоў змагаліся з высокім узроўнем шуму. Яны скардзіліся ў Гродзенскі гарвыканкам, а таксама выклікалі санстанцыю для замераў узроўню шуму. Але тады спыніць начныя імпрэзы не ўдалося.

Як чыноўнікі ўжо бароліся з барамі

У 2021 годзе ў Асацыяцыю рэстаратараў паступіў праект пастановы Савета міністраў. Паводле праекта, установы, размешчаныя ў жылых дамах або інтэрнатах, якія прадаюць алкаголь, змогуць працаваць толькі да 23:00. Але пакуль гэты закон так і не прынялі.

Чытайце таксама: