Акторку Ірыну Купчанка выклікалі ў пракуратуру Гродна 22 лютага 2023 года. Пра гэта дзяўчына распавяла ў Facebook, выклаўшы фота позвы. Выклікалі яе для «гутаркі».
Падпісаная позва намеснікам пракурора горада Віктарам Гарошкам.
Ірына Купчанка — актрыса тэатра і кіно, былая акторка драмтэатра, сузаснавальніца акцёрскай школы «КиМ», інструктар па тэхніцы прамовы, кіраўнік «Тэатра без назвы».
Актрыса з’ехала з Беларусі ў канцы 2021 года, паколькі баялася пераследу. На выбарах-2020 Ірына была незалежным назіральнікам у Гродне. У канцы 2020-га да яе прыйшоў участковы з позвай. Прычынай сталі здымкі з мітынгу ў Instagram, дзе Ірына была з бела-чырвоным парасонам. У канцы снежня 2020-га быў суд па артыкуле 23.34 КаАП, яго аштрафавалі на 20 базавых.
Чытайце таксама: