14 красавіка ў Гродне затрымалі бізнэсоўца, уладальніка крамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча. З чым звязана яго затрыманне, пакуль невядома. Апошнія два тыдні ў Гродне — хваля судоў па арт. 19.11 КаАП.

Мужчына заставаўся ў Беларусі, каб развіваць беларускую культуру. Ён заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года краме выпісвалі штрафы і пазбавілі памяшкання.

Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя аб затрыманні індывідуальнай прадпрымальніцы Кацярыны Шуст. Яе арыштоўвалі ў сакавіку на 10 сутак. Яна таксама распавяла, як правяла гэты час у ізалятары. Дзяўчына адкрыла дзіцячую краму і пляцоўку «Шустры вожык».

UPD. Кацярыну Шуст сапраўды дастаўлялі ў РАУС, але цяпер яна на волі, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

UPD 17 красавіка. Андрэя Несцяровіча арыштавалі на 10 сутак. Ён павінен выйсці на волю 24 красавіка.

Чытайце таксама: